Алег Хаменка: “Значная частка маіх сяброў уяўляе беларуса з сінім пашпартам, які прыходзіць на мытню і моўчкі вось так падае: “Таварыш начальнік, вазьміце” (Частка 1)

Алесь Круглякоў (вядучы): Добры дзень! Вітаю ўсіх жыхароў тутэйшага байнэту, мяне завуць Алесь Круглякоў, і я маю гонар прадставіць вам сёння супольны праект грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі!” і беларускага партала tut.by пад назовам “Будзьма tut!”. Гэта ток-шоу, з якога мы вырашылі пачаць і запрасілі сюды людзей з вядомымі прозвішчамі, вядомымі тварамі, з тымі, хто мае свой пункт гледжання вось на такое пытанне: “Якія ж насамрэч беларусы: талерантныя і памяркоўныя альбо шалёныя?” Нават цяжка ўявіць, хто першы гэты стэрэатып прыдумаў, прынёс у нашае жыццё. Але дакладна вядома, што з цягам часу ён прыжыўся, і цяпер пра талерантнасць і памяркоўнасць беларусаў разважаюць самыя розныя дзеячы з самых розных нагодаў. Невялічкі экскурс у гісторыю, каб пачаць нашую размову.

Вядучы: Ну што ж, мы зрабілі экскурс у гісторыю. Такую думку пра талерантнасць маюць людзі, які прафесійна вывучаюць гэтую справу. А я хацеў бы прадставіць нашых гасцей. Першымі з іх будуць Антон Астаповіч (Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры) і Алег Хаменка (саліст гурта “Палац”). Мы звычайна стараліся ствараць такія пары, каб адны абаранялі памяркоўнасць, а іншыя — шалёнасць. Хто з вас што абараняе?

Антон Астаповіч (старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры): Ну, я магу сказаць, што тут далёка не трэба хадзіць, паглядзець проста на грамадска-палітычныя падзеі ў дзяржаве… Я проста бачу, наколькі палітычныя погляды разводзяць людзей па розныя бакі барыкадаў нават унутры сям’і… Нават сямейныя ўстоі руйнуюцца перад пэўнымі поглядамі людзей, і гэта не прыклад талерантнасці, гэта прыклад таго, што мы ўсё ж такі шалёныя, можа, яно недзе схавана ў падкорцы, але ж мы агрэсіўныя, і гэтая агрэсія ўсё больш і больш выпаўзае навонкі ў нашага народа. Такіх прыкладаў можна шмат прыводзіць. Я лічу, што не трэба нам хавацца за талерантнасцю.

Алег Хаменка: Я чамусьці разглядаю гэта на ўзроўні “меланхолік-халерык”, напрыклад, на такіх узроўнях… Але калі мы спрабуем уявіць сабе беларуса, неяк халерык не ўяўляецца. І гэта значыць, што значная частка маіх сяброў уяўляе ўсё ж такі грамадзяніна беларуса з сінім пашпартам, які прыходзіць на мытню і моўчкі вось так (паказвае) падае: “Таварыш начальнік, вазьміце”. Нейкая такая рыса ўсё ж ёсць. Гэтая талерантнасць сённяшняя ці ўмоўная талерантнасць, добразычлівасць, нейкая такая схаванасць, партызаншчына — яна ўсё роўна звязаная з падзеямі гістарычнымі, таму што якія даследаванні ні возьмеш, павыжывалі ў вёсках толькі сацыяльна неактыўныя, таму што значная частка сацыяльна актыўных была знішчаная.

Антон Астаповіч: А куды знікае беларуская талерантнасць, калі беларус атрымлівае ну хаця б мінімальную ўладу? Ён перастае быць талерантным, ён робіцца агрэсіўным, вельмі такім нахрапістым, моцным. Можа, тут трэба разважаць не пра талерантнасць і шалёнасць, а пра нейкае раздваенне асобы беларуса паміж талерантнасцю і шалёнасцю?

Вядучы: А вы думаеце, гэта менавіта пра беларусаў можна сказаць, ці гэта ўвогуле хома сапіенс так сябе паводзіць у зададзеных умовах?

Антон Астаповіч: Скажам так, хома сапіенс заўсёды сябе так паводзіць, але ж хома сапіенс прайшоў у еўрапейскай прасторы пэўны цывілізацыйны шлях, і гэтыя інстынкты ўжо задушаныя гістарычным развіццём. А ў нас гэтыя інстынкты вельмі часта агаляюцца і робяцца відавочнымі.

Юлія Чарняўская (выкладчык, дацэнт): По поводу того, каким становится белорус, когда приобретает власть, совершенно безотносительно к белорусу хорошо говорил Юрий Михайлович Лотман: есть такое понятие — “хам”. Это тот, кто лизоблюдствует будучи подчиненным, грубит и терзает будучи начальством. Не имеется в виду белорусский хам — английский хам или японский, я думаю, такой же. Это свойство не этническое и тем более не национальное. Это свойство характеристики человека-раба по сути своей.

Севярын Квяткоўскі (каардынатар грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”): Мне здаецца, тут варта гаварыць пра агульную сацыяльную свядомасць, якая лепіць людзей, калі людзі адно на аднаго ўплываюць, і мы вельмі шмат гаварылі пра людзей, якія служылі ў савецкім войску, у Афганістане, што ціхі хлопчык з Чыжоўкі там апынаўся адным з самых лютых і адмарожаных вайскоўцаў, пасля вяртаўся сюды і зноў сацыяльна быў ціхі і паслухмяны.

Алег Хаменка: Найвышэйшае камандаванне савецкай арміі ў часы Другой сусветнай, калі ўжо сапраўды кадравая палітыка павінная была выйсці на ўзровень палітыкі перамогі, паміж сабой гаварыла: у гэтым палку ці ў гэтай арміі знайдзіце мне начштаба менавіта беларуса. Чаму? Таму што начштаба-беларус цалкам адпавядаў тым функцыям, якія неабходна было выконваць начальніку штаба якога-небудзь фронту, якога-небудзь палка і г. д. І баюся памыліцца, нехта з маршалаў гаварыў: ну, у яго, здаецца, заўсёды нічога няма, але ўсё есць. Шукалі ж не проста чалавека, шукалі менавіта з Беларусі. Нейкая такая рыса ўсё ж была.

Вадзім Марголін (музыка, удзельнік музычнага праекту “Ў”): О толерантности хотел бы сказать. Скорее всего это миф: говоря о толерантности, нужно исходить из того, что толерантность на сегодня выполняет роль религиозного института, речь скорее всего стоило бы вести о пассионарности нации и о том проценте пассионарных людей, которые в ней остались. В нашей стране получилось так, что за последние 15-19 лет очень много людей социально активных, мобильных эту свою возможность использовали. И мы прекрасно знаем, что больше миллиона белорусов уехало — Канада, США, Россия.

Вядучы: Т.е. те, которые непассионарные, — это дикие?

Вадзім Марголін: Нет, наоборот, социально активные.

Вядучы: Людзі з розных рэгіёнаў нашага горада траплялі ў аб’ектыў нашай камеры, і ў іх таксама пыталіся пра тое, кім яны сябе ўяўляюць, якія асноўныя рысы нас як нацыі. З гэтага атрымаўся сюжэт, які мы назвалі “Vox populi”. Давайце паглядзім, што атрымалася, калі мы задавалі пытанні людзям на вуліцах.

Адзін каментар

  1. # 13 траўня 2011 23:53
    Аўтар: Юрась

    А ці можна спампаваць відэа?

Ваш каментар