Міхал Анемпадыстаў: Чаму беларусаў пачалі называць бульбашамі і як звалі іх раней?

Бульбашы — так завуць нас нашыя суседзі, так часцяком завем сябе мы самі. Але гэта далёка не першае імя, якім беларусаў ахрысцілі гісторыя і сельская гаспадарка.

Вы ніколі не чулі іншых назваў нашай нацыі? Значыць, вы нічога не ведаеце ні пра Беларусь, ні пра беларусаў.

Імя народа — люстра душаў людзей, якія яго складаюць. А хто нас ведае лепей за суседзяў і што ж насамрэч мы за народ такі — беларусы? Нашыя мянушкі, нашыя душа і кухня, вечны канфлікт паміж бульбай і бураком — тут, у рэпартажы Міхала Анемпадыстава.

Першапачаткова слова “культура” абазначала выключна сельскагаспадарчую культуру. Я хацеў расказаць пра тое, што атаясамлівае нас з гэтым першапачатковым сэнсам слова, што з’яўляецца гісторыяй у чыстым жывым выглядзе і тое, што дало нам саманазоў альбо мянушку беларусаў як нацыі.

Я хачу пагаварыць пра караняплод. Вось нас называюць бульбашамі. Мне гэта не вельмі падабаецца, але тут ужо нічога не зробіш. Як ні дзіўна, бульба — гэта апошні караняплод, які з’явіўся на нашых землях. Бульба з’явілася ў Беларусі ў XVIII ст. дзякуючы апошняму каралю Рэчы Паспалітай Станіславу Аўгусту Панятоўскаму. Станіслаў Аўгуст Панятоўскі быў надзвычай дасведчаны і культурны чалавек свайго часу. І натуральна тое, што міма яго не праходзілі ніякія навінкі, у тым ліку сельскагаспадарчыя і кулінарныя. Ён сістэматычна на дзяржаўным узроўні займаўся тым, што папулярызаваў для нас сёння такі звычайны караняплод. А назва ягоная паходзіць ад слова “bulve”, што азначае “цыбуліна” на лаціне. ”

чытаць тэкст цалкам

4 каментара

  1. # 06 траўня 2011 15:25
    Аўтар: картаплянег

    от так і пазнаеш шо за фрукт мацей-бурачок)

  2. # 12 траўня 2011 21:56
    Аўтар: Андрэй Казлоў

    А што Бацяжнiкi гучыць прыгожа, дый я i еу стравы з яго бабуля гатавала )
    I салата добрая i суп )

  3. # 14 траўня 2011 21:59
    Аўтар: Доктар

    Цi можна запытацца, што за музыка выкарыстана у вiдэа?

  4. # 12 ліпеня 2011 20:57
    Аўтар: Michal

    Zabauna, ale na vyniesienaje u zahalovak pytannie, u samim roliku ja nie adkazvaju ))) Nie kazhu nivodnaha slova. Kali ja rychtavau hetuju temu, pra pachodzhannie nazovu “bulbaszy”, navat nia zadumvausia. Bo adkaz, padavalasia, lazhyc na pavierchni. Akazalasia nie. Jon taksama schavany. Ciapier viedaju. Naszaja ciapierasznija mianuszka nie pachodzic niepasredna ad nazvy papularnych karniaplodami. Jana maje da karniaplodau vielmi dalokaje daczyniennie praz pakruczasty szerah, jaki skladajecca z faktalahicznych pamylak, litaratunych herojau, i histarycznych padziejau. Mistyka niejkaja)

Ваш каментар