Мультфільм “Будзьма беларусамі”: глядзім і абмяркоўваем тут!
Сёння мы прэзентуем першы прафесійна зроблены анімацыйны фільм, прысвечаны гісторыі Беларусі ад яе пачатку да нашых дзён. Мультфільм з’яўляецца цэнтральнай, але далёка не фінальнай падзеяй сумеснага праекту “БудзьмаTUT” культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” і парталу TUT.BY.
Праект мае на мэце зацікавіць беларускай гісторыяй і культурай шырокае кола людзей. Стваральнікі праекта перакананыя, што менавіта гэтыя каштоўнасці сёння могуць аб’яднаць такіх розных беларусаў.
тэкст песні па-беларуску
тэкст песні па-руску
тэкст песні па-ангельску
Тут можна cпампаваць мультфільм.
Тут можна cпампаваць песню ў mp3.
Абмяркуйма мультфільм разам у каментах да гэтага паста.
Таксама ў праекце – блог ад Усяслава Чарадзея, Першае ў Байнэце ток-шоў “Шалёныя VS памяркоўныя”.
Аўтар: Каляровыя годы
Цудоўна!
Аўтар: Клим
Понравилось, хоть и гораздо более “антирусский”, чем “анти” какой-либо другой. Даже Гитлеру и Наполеону досталось – ну, вообще не досталось.
Аўтар: Pavel
Вельмi якасна, але мне здалося занадта хутка.
Аўтар: Budzma
у сэнсе мала? будзе яшчэ. ну, мы спадзяемся)
Аўтар: Pavel
Тэкст вельмi хутка. Не паспяваю усе разумець. ))
Аўтар: Budzma
дык можна праглядаць бясконца)
Аўтар: Jin
гэтым займаюся ужо гадзiну!
Аўтар: Slaver
Проста неверагодна крута!
Аўтар: Budzma
дзякуем
Аўтар: Belarus
шыкоўна!
Аўтар: Андрэй
дзякуй вялікі! Ці будуць яшчэ такія мульфільмы?
Аўтар: Budzma
спадзяемся
Аўтар: Maryja
Выдатна! Вялікі дзякуй вам за праведзеную працу!
Ужо пампую, буду паказваць сябрам. :)
Аўтар: Рыгор
Вялікі дзякуй, вельмі спадабалася!
Аўтар: bad_ik
У нас в колледже препод говорил: “Я вам могу рассказать весь курс ТЭЦ за 3 часа, только вы всё равно ничего не запомните.” Так вот ролик того же поля, только решили особо не углубляться и уложились вообще в 5,5 минуты.
Что бы запомнить и знать нужно читать и зубрить, имхо.
Аўтар: Budzma
мульт ствараўся не для таго, каб па ім да ЦТ рыхтавацца)) але каб зацікавіць гісторыяй нашай краіны.
Аўтар: Zooy
zubrit’ ne nuzhno, nuzhno ponimat’
Аўтар: Артём
Просто супер!!!!Аплодирую стоя!
Pingback: Лявон Вольский и Александр Помидоров записали музыку к мультфильму про историю Беларуси — Ultra-Music
Аўтар: Моторин
Отличный мульт!
Аўтар: media
Супер!
Аўтар: Андрей
Просто нет слов. СУПЕР!!! Спасибо. Даёшь мульт на youtube тоже!!!
Аўтар: Mixаiл
Ужо ёсць
http://www.youtube.com/watch?v=jGEM5qtZxaw&feature=player_embedded
Аўтар: Anton Motolko
К сожалению, чтобы его понять – нужно уже знать хорошо историю Беларуси.
Ну а для тех кто знает – просто супер!
Аўтар: Wizardist
Не хапае субтытраў :)
Аўтар: SneznyBars
А яны будуць?
:)
СУПЕР!!! вельмі захацелася набыць такую сумку як у гэтым відэа:
http://www.youtube.com/watch?v=3XYUwYnDugE&feature=related
Аўтар: Budzma
так, плануецца, што будуць рускамоўныя, англамоўныя. можа, яшчэ якія
Аўтар: av1981
…а тыя, хто не ведаюць, можа зацiкавяцца. Закранула… Даеш яшчэ!!!
Аўтар: Зміцер
вялікі-вялікі дзякуй усёй творчай камандзе! у захапленні! малайцы!
Аўтар: Пятка
Как же нам не хватает таких работ! Огромное спасибо всем, кто работал над этим проектом. Надеюсь, что работа будет продолжена и в свет выйдет еще несколько подобных серий.
А сейчас – рассылаю по байнету!
Аўтар: Наталья
ВельмI спадабалася! Працяг будзе?
Аўтар: dzm1try
Выдатны мульт!
Аўтар: kipryda
вельмі цікава! а ён у межах гэтага праекту плануецца як адзіная версія? “альтэрнатыўных” не будзе? :)
Аўтар: AvaTTaR
Лепей не зрабiць. Вялiкi дзякуй за працу!
Аўтар: Браніслаў
Проста пачварна. Так хочацца быць такімі ж паспяховымі, гламурнымі, масавымі, як маскоўскія калегі, якія сёння амаль нічога акрамя інфармацыйнага шуму (ну і свінак-сабачак для рэкламы малочных прадуктаў) не робяць, хоць і называюць гэта “анімацыяй”… Я б не назваў гэта анімацыйным фільмам, хіба што кліпам, але я не прафесіянал, тэрміналогіяй не валодаю. Тым не менш, прадстаўленае мне здаецца не дасціпным, а проста прымітыўным. У сярэдзіне роўна тое ж, што і на этыкетцы – гісторыя Беларусі за 5 хвілін, прапускаючы няўдачы як “моманты эмацыйнага спаду” і фарбуючы ўсё ў рамантычны бел-чырвона-белы колер падручнікаў па гісторыі выдавецтва 91-92 гадоў. Карацей кажучы, гумару не зразумеў.
Аўтар: Jin
Гэта лёгка – зрабiце СВОЙ мульт з блэкджэкам и паннамi! А мы пацiкавiмся.
Каменты пiсаць – не венiki вязаць!
Аўтар: Кірыл
БРСМ негадуе, так і трэба. Значыць твор папаў у кропку.
Аўтар: вечаровая зарніца
Неверагодна! Гэта фантастыка! Спадзяюся на працяг))
(дзе можна набыць расейскія субтытры?)
Аўтар: Jin
паскарзiць сябрау? :) (або) :(
Аўтар: вечаровая зарніца
Ды яны (маі знаёмыя з Расеі) нічога па-беларуску не разумеюць! Ажно сумна зрабілася – зноў прапаную паглядзець нешта цікавае, а ў адказ атрымаю “нажаль, я дранна валодаю тваё мовай..”
:(
Аўтар: вечаровая зарніца
ой, колькі апісак нарабіла!
Аўтар: Глядач
Проте українцям все зрозуміло відразу майже дослівно як сам текст так і суть.
Аўтар: KasyaDovnar
Цудоўна!!
Вялікі дзякуй!
Аўтар: халерахто
Гісторыя Беларусі пачынаецца словамі : “Видео на ТUT.BY . Всегда с тобой”… У якім месцы тут BY?
Аўтар: Дзмітры
Выдатна!
А можна файл выкласці недзе на торэнтах, а то вельмі доўга пампуецца?
Аўтар: nata
дзякуй! вялікі дзякуй!
Аўтар: Barca
vielmi cikava zrobliena. adzinaje pytannie, czamu , kali adpaczatku kazhacie, szto Bielarus nazyvalas Litvoj, ale potym kazhacie, szto RP byla Polska_Litouska_Bielaruskaj dziarzhavaj?
Аўтар: abiboka
Вучыце гісторыю Беларусі
Аўтар: Zjmitser
:)))))
Аўтар: мінак
Я б вам параіў выкласьці словы да кліпу. Нават беларускамоўныя б зірнулі пару момантаў, бо моцна хутка рэпяць, а расейскамоўным тым больш прасьцей было б зразумець сэнс. Потым можна тэкст перакласьці на ангельскую, расейскую і г.д. і пускаць субтытрамі.
Аўтар: Зміцер
Шыкоўна!!! Вялікі дзякуй! :)
Аўтар: Эдуард
Помогает освежить в памяти основные моменты истории Беларуси. За 5 мин в принципе ничего лучшего создать не вышло бы. Жаль я не беларус
Аўтар: Александра
Вялікі дзякуй! :) Я вось так і вывучала гісторыю. Маю на ўвазе тлумачэнне, але зараз ведаю, ў падручніках напісана нешта іншае. Мне здаецца, што гэта лепшая “рэклама” гісторыі Беларусі для нашых дзетак.
Аўтар: Аляксей
Вельмі якасны мульт! Дзякуй за працу.
Аўтар: operKoT
отличный мульт.
вот только заметил совсем крохотный недочет: войска до битвы под Оршей под другим знаменем врагов били…(хотя кто знает), но в 1410 знамя войска ВКЛ точно другое было =)
спасибо за мульт, и удачи вам!
Аўтар: daniel
Спасибо за прекрасную работу! Добрый мульт и своевременный (:
Аўтар: daniel
текст бы ещё выложить…
Аўтар: vasyatka
Выдатна!
Это как раз то, что может спасти нас как нацию-народ. Проект зажигает интерес к осознанию нас как народа с многовековой историей.
Кто-то пишет , что быстро… У нас время сейчас такое (беги, Лола беги!).
Вялiki дзякуй!!!
Аўтар: Антон
Прекрасный ролик. К сожалению не знаю белорусского языка, а на слух понять все трудно. Нельзя ли выложить текст песни? Можно и без перевода на русский.
Аўтар: мінак
Стваральнікам: пазытыву вы яшчэ наслухаецеся, а я, калі можна, свае крытычныя заўвагі выкажу.
Як я зразумеў, кансультантаў вы да працы не прыцягвалі, на свае веды паспадзяваліся? А дарма…
0:46 – “У тым Полацку збудуюць Сабор Сьвятой Сафіі – у сьвеце былі толькі тры такія”. Калі сьвет абмяжоўваецца “ўсходняй славяншчынай”, то так – Полацак, Кіеў, Ноўгарад. Але ў Бізантыі іх было шмат, галоўная – у Канстантынопалі.
1:24 – “На Вікіпэдыі пра гэта багата”. Калі ўжо робіце фэйкавы артыкул, дык зрабіце якасна і вялікі, калі там “пра гэта багата”.
2:04 – надпіс “PRAGA”. Гэта на якой мове? Па-чэску і беларускай лацінкаю будзе “Praha”. Па-польску будзе так, але якім бокам тут польская? Хіба арганізатары палякам графіку замаўлялі, а потым не праверылі… (гл. таксама ніжэй)
2:20 – Статут ВКЛ 1588. Навошта ўзялі вокладку польскага перакладу 1614 г.? Чаму не арыгінальную 1588? Усё ж палякі рабілі?
2:39 – “А мы ўжо ў Рэчы жылі Паспалітай – беларуска-літоўска-польскай дзяржаве”. Рэч Паспалітая абодвух народаў – беларусаў і палякаў. Калі раней было тлумачэньне, што мы Літва, што тады такое “беларуска-літоўска-польская”? Тады ці “-летувіскай-” (але трэба і чацьверты народ плюсаваць – украінцаў), ці “беларуска-польскай”/”літоўска-польскай”. Нейкая лягічная недапрацоўка.
3:57 – “Зьяўляецца іншая на-табе Рэспубліка”. І ўсплывае герб БССР 1958-1981 гг. Чаму быў абраны менавіта ён, а не герб 1919 г.?
Гэта толькі пасьля першага прагляду. Выпраўляйцеся! Посьпехаў вам!
Аўтар: Ulia Liashkevith
У нас не фейковая статья, а реально взятая из Википедии ( важно было взять реальную, а там статей касающихся основания Вильны несколько , по разным направлениям).
по картинкам – это касается и Статута и герба: брали то что было в более хорошем качестве. Юлия Рудицкая рассказывала как тяжело было найти иллюстрации в качестве более мнеее пригодном для использования в анимации. На самом деле вопросов там больше и каждый из них обсуждался с историками, редакторами, потому что только на свои знания ни в коем случае не надеялись. Огромное спасибо за все замечания. если есть еще, пишите
Аўтар: andje
Аха-ха , насмешили!Для использовании в анимации не очень то и высокого качаства иллюстрации требуются! Таковых в нете полно!Показать где?)Учите матчасть!
Аўтар: Разважлівы
А мне не спадабалася. Шмат усё таго-ж беспадстаўнага рамантызму. Нейкія бел-чырвона-белыя сцягі ў 14 ст. Плюс: гэта не беларуская гісторыя. Гэта гісторыя тых краін, і тых людзей, якія існавалі на гэтай тэрыторыі, не больш.
Шведская акупацыя была нагэтулькі глыбокай, што нават стагоддзі пасля сыходу шведаў, цяпер, мы можам стрэць беларускіх жанчын, якія нічым не адрозніваюцца ад шведскіх. Адзін твар, адзін генатып. Першы званочак.
Другі званочак. Ці маюць сучасныя беларусы нешта агульнае з элітай Княства? Анічагутачкі. То былі прусы, якіх сагналі немцы са сваёй зямлі. Так, шмат людзей носяць шляхетныя прозвішчы, але паглядзіце на гэтых генетычных выраджэнцаў цяпер.
Трэці званочак. Чаму Скарына паехаў у Піцер, даруйце, у Падую, а не да Вінчы паехаў да Скарыны? А ўсё таму-ж. Гэтыя землі былі адсталымі, не еўрапейскімі, дзікімі. Лавіць тут не было чаго. Ідэйным цэнтрам як была заходняя Яўропа, гэтак ім і засталася. Нам даставаліся толькі аскепкі, шалупінне тае магутнае цывілізацыі.
Скарына нават пасцярогся нешта ў Княства везці, паехаў у Прагу кніжкі друкаваць, бо быў-бы тут клімат спрыяльнейшы, даехаў-бы ўжо тысячу вёрст і да Беларусі.
Чацверты званочак. Чаму беларусаў гэтак цягнула ў Расею? Чаму там шоркаўся Дастаеўскі? Чаму бадзяўся Міцкевіч? Што рабіў Хведаровіч, які нават праз рабскі інстынкт свой, тут-жа змяніў прозвішча на Фёдараў, як толькі пераехаў граніцу пад Смаленскам? Пакажыце мне эстонца, які подле ўласнае волі лізаў сподкі ў Расейскай імперыі! Выснова простая: ужо тады, ледзь не ад сярэднявечча, а я думаю, што і раней, паняцця сваёй дзяржавы, паняцця незалежнасці ў іх на ментальным узроўні не існавала. Яны прымалі сваю непаўнавартасць і падначаленасць.
І чаму беларусы шалёны народ – не разумею. У чым яго шаленства? Хіба толькі ў тым, што па-мастацку могуць накідваць пятлю сабе на шыю, бо, як апынулася, без пятлі тае існаваць фізічна не прыстасаваныя.
Выбачайце, панове. Толькі голыя факты. Як былі беларусы рабамі тысячу год таму, гэтак і засталіся імі тысячу год паслей. Нічога тут не мяняецца, толькі дэкарацыі розныя адвозяць і прывозяць. Па коле. Як у тэатры.
Аўтар: мінак
Ды ну, глупства напісалі. І шмат глупства.
Аўтар: Аўтазаводзец
“Хіба толькі ў тым, што па-мастацку могуць накідваць пятлю сабе на шыю, бо, як апынулася, без пятлі тае існаваць фізічна не прыстасаваныя.”
Гэтым выразам па-мойму вы ўжо самі сабе адказалі. Маем усё, але ўсё адно самі сябе лаем. І гэты ролік – выдатная спроба пазбавіцца ад гэтага навязанага з усходу міту, аб беларускай дэпрэсіўнай памяркоўнасьці й абыякавасьці. Усё будзе добра, не хвалюйцеся. Будзьма лепш!-) Хопіць нам саміх сябе толькі абражаць.
Аўтар: astrynczanka
цалкам з вамі згодна )))
Аўтар: Даша
таксама за! вельми даўно адчувала, што не хапае нам крыху шаленства, упэўненасці ў сваіх сілах, актыўнасці пазіцыі і любові да сабе ў агульным сэнсе. Калі б кожны народ прыніжаўся і крытыкаваў кожны свой момант у гісторыі-нічога б ні з адым з гэтых нават самых магутных народаў не выйшла добрага.
Когда я полюбил себя, я понял, что при любых обстоятельствах я нахожусь в правильном месте в правильное время, и все происходит исключительно в правильный момент. Я могу быть спокоен всегда. Теперь я называю это «Уверенность в себе».
Чарльз Чаплин. Речь на собственное 70-летие
-лічу, што нешта прыблізна такое працуе на любым узроўні(чалавек, народ, чалавецтва)
Аўтар: belariy
мысль материальна.
видишь себя рабом – будешь им.
и наоборот. )))
Аўтар: Віталь
Пракет цікавы як заклік, як выклік у пустыні. За гэта дзякуй. Як анімацыйны фільм праца няўдалая (прабачце, гэта не абраза, гэта толькі мой погляд). Складанасці з фінансамі і прафесіяналамі – не апраўданне для непрыняцця крытыкі, але моцны стумул для росту. А крытыкаваць ёсць што. Гісторыя, выкладзеная настолькі павярхова, пераўтвараецца ў скажэнні. Гэта не мультфільм, а малабюджэтны відэакліп, створаны пераважна шляхам калажаў. Ніводнага персанажу, толькі павярхоўна-стэрыатыпныя вобразы (Полацк, Крыж, Скарына…) Анімацыя прымітыўная – дастаткова паглядзцень на каня, які не можа паскакаць. Раю аніматарам паглядзець працы па класічнай анімацыі. Што гэта за “шалёныя беларусы”? Як гэта паведамленне адлюстроўваецца ў стужцы? Гэта такі падыход Ю. Ляшкевіч – трэба назваць балерусаў “шалёнымі”, і “шалёнасць” абавязкова адаб’ецца ў свядомасці? Прабачце, а як гэта падцвяржаецца расказанай вамі гісторыяй? Відэарад пабудаваны так, што нічога запомніць падчас прагляду немагчыма, кожны наступны момант карцінка выцясняецца новай з хуткасцю святла; выкладанне з такой хуткасцю проста супярэчыць законам успрымання! Арыгінальнасць адсутнічае. Форма рэпу толькі перашкаджае. Калі пачатак графічна яшчэ можна разглядаць як арыгінальны, то апошнія дзве трэці ствараюць уражанне, што проста не было часу і (прабачце) фантазіі. Тое, што не хапала мастакоў, відавочна. Прагляд візуальна стамляе ўжо праз хвіліну, таму раіць дзецям складана. Толькі з трэцяга прагляду разабраў некаторыя словы.
Калі хто не бачыў, параўнайце, калі ласка, з ўступнай часткай расейскага мультфільма “Гора самоцветов”: http://www.youtube.com/watch?v=dNXdbRnMmpk
Няглядзячы на назву “Белоруссия” ўжо пасля першай хвіліны прагляду хочацца ганарыцца за Беларусь – а гэта зроблена расіянамі!
Аўтар: Яўген
Вы выбачайце, але ў “Гора самоцветов” тыпова расейскае гледжанне на беларусь. Зубры, белазы ды годзе. Кожнаму свае такiм чынам.
Аўтар: Кірыл
Некалькі заўваг па прадстаўленаму па спасылцы роліку:
анімацыя ў духе саветаў часоў дамавога, зусім устарэла,
ногі зуброў не прапарцыянальныя і выкручваюцца ў другую старану,
пластылінавая графіка на камп’ютэры выглядае ушчэрбна,
ад прадстаўленай казкі такое ўражанне, што больш выдатнага персанажа, чым дурачкі рускія аўтары не прыдумаюць ніколі,
белазы з каровамі адметная рыса беларусаў?
І гэтак далей.
А Будзьма малайцы! Гэта першы крок, без памылак ніяк не абысціся. Вы на правільнам шляху, віват!
Аўтар: Віталь
Прабачце, сказаць студыі “Пілот”, што пластылінавая анімація ўстарэла – тое ж самае, што сказаць Тыму Хартану, што лялечная анінація – мінулае стагоддзе (спадзяюся, вы глядзелі Дзевяты, Кэролін і інш.)
Мне могуць не падабацца некторыя факты, вакладзеныя ў “Гора самоцветов”, ці сюжэт казкі ад Беларусі, але праца ўяляе сабой цэласны мастацкі твор, цікавы як з эстэтычнага, так і з сацыякультурнага боку. Сказаць тое ж пра “Будзьму” я не магу – веданне анімацыйных тэхналогій і сучасных накірункаў не дазваляе…
Аўтар: Кірыл
Я адказваю не студыі пілот, а па гэтай стужцы. Канкрэтна ў гэтым мульце анімацыя ўстарэла і ўражанне, што яшчэ не доўга не выйдзе з саветаў.
Ага, спачатку Беларусь – зубрыбілазыкаровы, а потым РАПТАМ казка пра дурачкоў.
Лепш вам забыць гэтыя веды, імха.
Аўтар: Nadzeyka
Vital, dziakuj za velmi trapny kamentar, zhodna praktychna pa usih punktah. Pershae urazhanne hutchej admounae, ne hochacca hliadziec dalej, ja prahlaiadzela rolik za try razy., a heta zh usiaho 5 hvilinau. I treba adznachyc, shto ja historyk pa adukacyji, i vydatna razumieju usoi niebhodnasc i patrebu takih praektau dlia Belarusi. Spadziajusia, autary praektu buduc zviartac uvahu nie tolki na stanouchyja vodhuki, a taksma na nieshmatlikija pakul zauvahi. I nastupny krok budzie bolsh prafesijnym i pryvablivym, kali hochacca pakazvac, raspaviadac i chakac praciahu.
Vital, dziakuj za infarmacyju pra rasejski mult. Nie vedala, i miane velmi urazila.
Аўтар: Максим
Очень хотелось бы что нить сказать, но слов просто нет. Мне так понравилось, я раз 20 подряд посмотрел. Огромное спасибо !
Аўтар: ioni
Шикарно!
Аўтар: Pavel
Super!!!
Аўтар: Иван
Спасибо вам за этот проект!
Спасибо за ваш труд!
Аўтар: Vitamina
Супер!! Наконец-то видно профессионалов!! А то я думала, что в Беларуси кроме заставок “Добрай ранiцы” ничего сделать не могут. Побольше таких мультов!!! Роликом можно гордиться!!!! Покажука мульт своим друзьям из-за границы))) гы
Аўтар: Яуген
Дзякуй за працу. Цудоўны анімацыйны фільм.
Увогуле ”Будзьма” робіць неверагодна магутную справу!
Вы дапамагаеце адкрыць вочы і ўбачыць беларусь і беларусаў з іншага боку.
Не ведаю як з прафесійнага боку да гэтага мультфільма ставіцца але тое што людзей павінна зацікавіць гісторыя сваёй зямлі пасля прагляду гэта адназначна.
Дзякуй яшчэ раз.
Аўтар: Svetik
Понравилось очень. Не нужно искать недочеты в этом мультфильме. Целью его не является точное обращение к фактам. Главное сама идея. Действительно получилось идейно. А продолжения здесь и не надо. Спасибо, что обратили внимание не на современную историю, которая не нуждается в комментариях, а на прошлое, которое необходимо знать каждому сознательному гражданину.
Аўтар: Pauliuk
Зроблена вельмі якасна і сьцёбна, ёсьць пэўныя недарэчныя моманты – самы галоўны, што беларусы – шалёны народ, на працягу апошніх 20 стагодзьзяў гэта ўспрынялі б, як абразу, Скарына – мажор…
Аўтар: Ганна
Не было раней нічога, а цяпер усяго многа.
За гэта мы мусім дзякаваць Богу,
Ён ствараў наш сьвет у жанры фрыстайлу,
Прамовіў “Будзьма!”, і Беларусь паўстала.
Іхтыязаўры і іншыя цмокі…
Мы напачатку ў акіяне моклі,
А потым пакінулі водныя нетры
І займелі назву “неўры” .
Неўры здавён, ад першых вякоў
Пераўтвараліся ў ваўкоў –
Такая вось звычка была ў народа…
Дажджбог, Пярун, Жыцень і Кола Сварога –
У паганскіх багоў продкі нашыя верылі,
Але ўжо хрысьціянства грукае ў дзьверы ім.
Год 862 ад нараджэньня Хрыстова –
Пра Полацак першыя летапісныя словы.
Ў тым Полацку збудуюць сабор Сьвятой Сафіі
(У сьвеце былі толькі тры такія).
Тамтэйшы князь Усяслаў Чарадзей
Быў чоткі пэрсанаж, але слухай далей!
У Полацку жыла Еўфрасіньня Сьвятая,
Памяць пра яе ў стагоддзях ня тае.
Для яе зрабілі знакаміты крыж
(Ня проста супэр, а супэр-звыш),
Але ў апошнюю вайну артэфакт прапаў.
Такі вось, прабачце, мясцовы грааль.
Ідзем далей, не марудзім доўга.
Час надыйшоў князя Міндоўга.
І тут мы зацяміць мусім з табой –
Тады Беларусь называлі Літвой,
А дакладней – Вялікім Княствам Літоўскім
З гербам “Пагоня” і супэрскім войскам.
Пакрочым далей сваім шляхам пыльным.
Князь Гедымін засноўвае Вільню.
Сон легендарны – ваўчара ў латах…
На Вікіпэдыі пра гэта багата.
Год 1362-гі.
Шчэрацца дзіды. Лунаюць сьцягі.
Нашыя войскі ля Сіняй Вады
Разьбілі трох султанаў Залатое Арды,
І Княства Літоўскае раптам – о-па! –
Зрабілася буйнейшай дзяржавай Эўропы.
Давайце далей разгортваць сьвітак.
У Княстве Літоўскім княжыць Вітаўт.
Тэўтонскі Ордэн нам пагражае.
Пад Грунвальдам бітва ўсё вырашае.
Вітаўт зь Ягайлам, польскім каралём,
Крыжакоў адправілі ў мэталалом
Францішак Скарына – канкрэтны мажор.
Вучыўся ня ў Полацку, а за мяжой.
І з гэтай навукай добра парадзіў –
Беларускую Біблію выдаў у Празе.
Вайскоўцы былі ў форме ня горшай –
Паклалі маскоўскае войска пад Оршай
У 1514-м годзе,
Але годзе пра гэта, наперад пойдзем!
Хвілінны прыпынак – зараз і тут
Зацьверджаны Трэці Літоўскі Статут,
А пад Кіргхольмам разьбілі шведаў,
Відаць, ты пра гэта раней ня ведаў.
У Магілёве ў бітве апантанай
Сем тысячаў палегла акупантаў.
Якіх якупантаў? Ну, гэтых… З Усходу –
Прадстаўнікоў братняга расейскага народу.
Іх называлі яшчэ “маскавіты”,
А мы ўжо ў Рэчы жылі Паспалітай –
Беларуска-Літоўска-Польскай дзяржаве
І, чамусьці, суседзяў усіх раздражнялі.
Тры падзелы Рэчы паспалітай –
Вось так – узялі нас і падзялілі.
Найбольшую частку зьела Расея…
Сярод шляхты незадаволенасьць сьпее.
На сцэне зьявіўся Тадэвуш Касьцюшка.
Запомніць імя гэта трэба. Таму што
Тадэвуш канкрэтным быў рэвалюцыянэрам –
У свабоду, роўнасьць, братэрства верыў,
Змагаўся за гэта нават у Штатах,
Але рускі царызм яго кінуў за краты.
Падчас Напалеонаўскага землятрусу
Зь беларусамі біліся беларусы,
А ў 1863-м
Паўстаньне ізноў пажарышчам сьвеціць.
Кастусь Каліноўскі, сын Беларусі
Ў роспачы быў, у гаркоце, у скрусе,
Падняў касінераў, сьмела біўся ў палях,
Але ў пятлі на Лукішках скончыў свой шлях.
Сьвет на мяжы хх-га стагоддзя.
Трэба падымаць культуру ў народзе!
Багушэвіч, Багдановіч, Купала і Колас,
Ластоўскі, Луцкевіч… Багата было вас!
Дзясяткі й дзясяткі выбітных імёнаў…
Але ўжо рэвалюцыя палае чырвоным.
Ну вось. У рэвалюцыйных жахах
Зьяўляецца новая дзяржава.
Завецца прыгожа яна: БНР.
Яе ўтварыньне сьвяткуем і цяпер.
Але раптам аднекуль – зь дзіркі ад бубліка
Зьяўляецца іншая рэспубліка.
Завецца ўжо не рамантычна яна –
Савецкая сацыялістычная.
20-я гады. Векапомны час.
Беларусізацыя пануе ў нас.
Пісьменьнікі пішуць выдатныя творы,
Мастакі ў Вітэбску заўсёды ў гуморы…
І гэтак было, пакуль не прыйшоў
Год 37-мы, крывавае шоў.
Але то шчэ была апраметная.
І вось пекла – другая сусьветная.
Былі акупанты, былі партызаны,
Краіну ізноў на шматкі разгрызалі…
Ізноў беларусы з абодвух бакоў…
Ліецца кроў родных братоў.
Канец вайне! Здавай аўтамат!
І вось ужо ў небе ляціць касманаўт.
Машэраў, прамову сваю гавары!
Сьпявайце пра Яся грамчэй, “Песьняры”!
Барыс Кіт, рабі вынаходкі ў НАСА,
А мы застанемся з краінай сам-насам.
Рэспубліка Беларусь – яе назва цяпер.
Прыняты сьцяг, зацьверджаны герб.
Сьпяваюцца песьні, чытаюцца вершы…
Год 1991-ы…
На гэтым шматкроп’е. У рукі вам сьцяг
Хай кожны напіша ўласны працяг…
Рэфрэн:
Будзьма
Ведаць свой род!
Шалёны народ, беларускі народ…
Будзьма
Ведаць свой род!
Шалёны народ, шалёны народ…
Аўтар: daniel
вялікі дзякуй!
Аўтар: Вольга
Гениально!
Аўтар: Cяргей
Супер!!!
Аўтар: Sheeborshee
Трэба б было i далей працягваць за 1991 . У гiсторыi былi ж i сумныя моманты…
А так вельмi спадабалася. тварыце яшчэ:)
Аўтар: Dzedx
Даўно марыў пра нешта падобнае, ужо шукаў матэрыял, думаў пра тытры…
Але ж праца Будзьма мне вельмі спадабалася, пэўна ўжо і не буду нічога свайго рабіць.
Але ж не хапае субтытраў і трэба было неяк павольней зрабіць, і абавязкова расейскую версію, каб “масы” зразумелі мессадж!
Аўтар: Белый рус
Огромное спасибо всем , кто трудился над роликом!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!
Аўтар: Draedan
Спасибо за труд! Очень хороший ролик, особенно порадовала сама песня.
Аўтар: astrynczanka
Цудоўны прэзентацыйны фільм беларусаў як нацыі. Толькі б я яшчэ зрабіла 1 версію, дзе песня ішла б марудней. На гэта 2 прычыны: 1) сучаснае беларускае падрастаючае пакаленне з цяжкасцю разумею нармальную павольную родную мову, а тут дык увогуле ўспрымае толькі мелодыю (маю на ўвазе школьнікаў); 2) будзе магчымасць накласці англамоўныя і расейскамоўныя субтытры.
Аўтар: Кірыл
Усё правільна зрабілі, ня трэба нічога мяняць.
Сучаснае пакаленне, не ў прымер савецкаму, слухае рэпчык і хапае ўсе на ляту.
Разжоўваць як дзеля даўнаў – толькі спорціць гэты выдатнейшы твор.
І не хвалюйцеся за пакаленне, чым яму складаней, тым яно будзе больш ведаць. Праслухае некалькі разоў, таму што свежа і крута.
Нечага рабіць з гэтага цугундэр.
Аўтар: astrynczanka
Кірыл, відаць, што Вы не працавалі ў школе і не ведаеце рэальнай сітуацыі ))
Аўтар: Таня
Дзякуй творцам за выбітны фільм!
Адзіная заўвага. Калі гаворка ідзе пра тое, “што Беларусь называлась Літвою, дакладне Вялікім Княствам Літоўскім”, гэта як раз недакладна. Беларусь называлась Вялікім Княствам Літоўскім, Рускім і Жамойцкім
Мне падаецца важна гэта падкрэсліваць, бо не толькі ў “жамойтаў”, але і ў беларусаў часцяком сумневы наконт таго, што ВКЛ гэта “іх” дзяржава.
Калі гаварыць поўную назву, то відавочна, якія туды ўваходзілі землі, што гэта не тэрыторыя сучаснай Літвы
Дарэчы, да “Літоўскім” у рыфму “Рускім й Жамойцкім”
А так выдатны Фільм! Мой сын паедзе ў лагер, дзе трэба будзе прэзентаваць сваю краіну, абавязкова перад тым, як распавядаць, пакажам вам твор.
Яшчэ раз, дзякуй !
Аўтар: микалай
Дзякуй за вельмни патрэатычны и гистарычна праудзивы фильм. Сваих дзяцей так сама гадую па сапрауднай гисторыи, а не адтаго як прыйшли бальшевики. Герб ПАГОНЯ и сцяг БЕЛ-ЧЫРВОНА-БЕЛЫ ,наши продки билися пад гэтыми знамёнами и не памятать гэта-здрада краине,Жыве БЕЛАРУСЬ. ГЭЙ ЛИТВИНЫ БОГ НАМ РАДЗИТЬ!!!!!!!!
Аўтар: Mayerpm
Восхитительно! Я уже и забыл когда гордился своей страной по-настоящему, благодаря фильму это стало реальностью.
Наверняка историки найдут в этом описании некоторые недочеты, наверняка найдутся люди, которые увидят свой подтекст в концовке. Мне же хочется просто сказать, что я скачал его себе и просмотрел уже раз 40, но до сих пор не могу отойти.
Большое спасибо авторам проекта, анимация, музыка просто бесподобны!
Будьзма беларусамi!
Аўтар: Юрый
Дзякуй, але дзе можна узяць толькi музыку ?
Аўтар: Migor
Дзякуй, вельмi спадабалася!!! А цi есць аудые у mp3?..
Аўтар: sw
супер. сделано мастерски, современно
+fav
Аўтар: BiКТАР
Калi працяг – 1991 -2011?. Вось дзе шмат месца для фантазii….
Аўтар: Mayerpm
Большое видится на расстоянии, авторам отдельный плюс за то что не включали этот период в мультфильм.
Еще нет итогов, эпоха продолжается и нет смысла давать оценку тому, что еще не закончилось.
Аўтар: dimonisimus
отлично!
ничего лишнего и в точку.
и технически – классно сделано! )
отличный гимн для площади ;-)
Аўтар: Андрей
в Украине и Грузии похожие мульты перед “майданами” вышли
Аўтар: wm
супэр!
Аўтар: wm
ага, і міноўску для караоке, к.л., апублікуйце :)
Аўтар: denis
Очень порадовали верно выбранные интонация и способ подачи материала. Если я правильно понял цель ролика – вызвать интерес к истории народа в фокус группе плюс попытка “возвышение имиджа” нации. На мой взгляд задача на 99% решена. Ничего не надо замедлять, ускорять, переводить итд. Всякие глупости типа советы смотреть классическую анимацию не берите в голову. ЭТОТ ЯЗЫК ПОНЯТЕН всем, кто воспитан в эпоху МТV и это месадж для них, а не для исторических консультантов преклонного возраста и училок на пенсии. ЭТО НЕ УРОК ИСТОРИИ, а пинок под зад, импульс. Зло и весело, что главное, в наше не веселое время… Радует большое количество оригинальной графики и рисунков в начале, но к концу все немного сползло к коллажу из набранных материалов, но это понятно мне как профессионалу, уж очень большой объем работы. Искренне завидую людям принявшим участие этом проекте
Аўтар: ака Вася Рогов
Нет слов, одни восторги!
з.ы. Хотелось бы скачать, но ничего не качается. Исправьте пожалуйста ошибку.
Аўтар: женя.вильнюс
А чаму нixто не кажа, як цудоуна танчыць арнамент?!!! Пастаноушщыку павага!)
Аўтар: belarus
на жаль, згадаўся фільм пра Шурыка: “Значит, так, за изобретение ставлю пять, а за экзамен – двойку”. Адчуванні супярэчлівыя. ініцыятыву і памкненне, безумоўна, варта ўхваліць. гэта патрэбная і карысная справа. увасабленне – хутчэй здавальняючае, чым выдатнае. па-першае, тут мы маем такі лубачны варыянт прамоцыі беларусаў, створаны па ўсім канонам маскульту. анімацыйныя вырашэнні яшчэ больш-менш цікавыя (хоць нарэзка карцінак і фота – не заўсёды адэкватная аповеду), а вось тэкст месцамі проста жахлівы. Скарына – мажор і г.д. не згадваючы ўжо пра пэўныя гістарычныя недакладнасці. Памідораў чытае тэкст так, нібыта, прабачце, спяшаецца ў прыбіральню. але віны ягонай ў тым няма, проста жаданне ўціснуць у пяць хвілін шматвекавую гісторыю (і паболей, паболей фактаў наляпіць) выглядае аматарскай спробай школьніка патлумачыць феномен ката Шрёдзінгера. лепей, каб было б менш падзей, ды лепш прэзентаваных. Месцамі нават увогуле цяжка было ўспрыняць, аб чым размова, бо ЗАНАДТА хутка ўсё прагаворвалася. “беларусы – шалёны народ”. ну гэты зняты са столі тэзіс трэба неяк абгрунтоўваць, а інакш выглядае ён як супрацьвага да ўсім вядомага “мы беларусы, мірныя людзі”. да таго ж рэклама “Будзьмы” перабівае ўвесь кантэкст, і пасля прагляду ў памяці застаюцца менавіта чырвоныя чалавечкі, якія наладзілі скокі. досыць цяжка, на маю думку, гэты мульт будзе ўспрымацца іншаземцамі (калі зрабіць адпаведны пераклад). у тым сэнсе, што прыцягальнасці Беларусі ён не дадасць, а яшчэ больш заблытае – што гэта, дзе і навошта. дый і не ўсе беларусы, асабліва гісторыкі, змогуць пагадзіцца з такім прадстаўленнем нацыі. тут хутчэй вымалёўваецца вобраз гэткага не надта разумнага беларуса-бульбаша, якога спрадвечна прыгняталі суседзі, але, нягледзячы на гэта, ён працягвае спяваць і танчыць…
але нічога – для першай спробы гэта нават добра. будзем спадзявацца, што наступныя будуць значна лепшыя і меней папсовыя.
Аўтар: Iceman
досыць цяжка, на маю думку, гэты мульт будзе ўспрымацца іншаземцам
—-
А таки прокоментую на правах “іноземця”. : )
Нормально мульт сприймається, навіть без перекладу (читати текст важче, а от на слух – цілком нормально, хоча дійсно повільніше було б краще).
А щодо інших моментів – Ви занадто серйозно підходите до сюжету, це ж не академічна праця, а гумористично-патріотичний мульт. І з _цій_ меті він, на мій погляд, цілком відповідає, респект авторам.
Аўтар: Сяргей
малайцы!
мы павiнны ганарыцца нашай Краiнай
Аўтар: andje
Ну шалены народ… такi i мульт шалены атрымауся…дезiгн такi модненькi, толькi ен ужо састарыуся учора, прабачьце!
Аўтар: Dialog
Абалдзенны кліп! Узняў мой вечаровы настрой, пампую на хард дзякуй вялікі=)
Аўтар: che81
Проста: ВЯЛIКI ДЗЯКУЙ!
Гэта “бомба” на нашай культурнай прасторы (для мяне).
Премна што вы ёсць, што вы дзейничаеце. Працягвайце, калi ласка. Мабыць зараз у вас няма моцнай подтрымкi, алеж яна абявязкова будзе.
БУДЗЬМА!
Аўтар: Рыжий Кот
Мульт хороший и свою задачу он выполнил.
Ведь задача заключалась не в том, чтобы отразить всю историю Беларуси, закидать зрителей фактами и истинами. Мультфильм выдержан в традиционном школьном курсе истории.
а в чем же задача? На мой взгляд, авторы хотели поднять самосознание нашего народа, показать им, что есть чем гордиться, есть что ценить и что стоит сохранить. Думаю, что этот толчок весьма и весьма своевременный.
Аўтар: Виктор
Очень ужасный, неверный и безграмотный перевод на русский.
Аўтар: Gnesenka
спадзяюся, што з’явіцца больш падрабязнаы мульі)))))
вялікі дзякуй))))))))))
Аўтар: Лана
Всё супер!!!
Многословных читать не хочется… Мы же посмотрели такой файны мульт!!! Эмоции зашкаливают… негативные комментарии просто нечитабельны.
Аўтар: Валера
очередная *****! один уже пел, что у нас все хорошо… и народ хочет в это верить!
и судя по отзывам, так оно и есть!!!
Аўтар: den
Ролик качественный но аппозиционный слишком от этого и противно
Аўтар: Iennifer
Про подрастающее поколение:
Мне 18 лет,я все еще учусь,и несмотря на то,что в жизни говорю,читаю и думаю больше на русском,чем на белорусском,не чураюсь белорусской культуры и слова мультфильма прекрасно понимала по ходу,не просматривая 5 раз и без всяких замедлений.И не одна я такая.
Хочется сказать,что на мой вгляд самое привлекающее в этом мульте заключается в оригинальном посыле от создателей к зрителю,в общем одобряющем потоке энергии и стиля,который напоминает,что у нас есть о чем создавать такие штучки.Белорусы не должны забывать,кто они есть и что у них за плечами,что бы не происходило на современном этапе – вот главная идея созданного.Это,я думаю,правильно и здорово.Белорусская культура есть,и не надо ее ногой в сторону отпихивать,крича,что мы рабы,несамостоятельный народ и т.д. Вы еще скажите,что и этот мульт не белорусы сделали.
Спасибо создателям за оригинальный позитивный проект!
Аўтар: Myxamopiyc
Дзякуй
Аўтар: xp2.12
круто, надо еще сделать флеш игры по теме
Аўтар: xp2.12
а забыл сказать что скачивается как вы и обещали ооооочень долго:)
Аўтар: ЮРА
неплохо сделано цепляет както и недосказанност особенно
Аўтар: Raniczny
Just велізарны дзякуй :)
Аўтар: leanid
суперб! с прошлым получилось! Этот мультик нужно показывать на уроках истории в школах. Авторам надо продумать рингтон на базе главной песни и уже пора делать вторую серию….может объявить в Интернет конкурс за лучший сценарий
Аўтар: Максім
Вялікі дзякуй за працу!
Ці магчыма выкласьці аўдыё ў свабодных фарматах (FLAC, Ogg/Vorbis)?
Аўтар: Сашка
Спадарства! Не кідайце свой праект, калі ласка. Толькі з такімі як вы, Беларусь стане нарэшце дзяржавай. А не тым, што яна зараз…
Дзякуй вам вялізнае.
Аўтар: Іван
Дзякуй!!
Вельмі добра спрацавана – такому твору трэба найвышэйшая адзнака
Аўтар: Яўген
Што шкада, дык гэта няпоўнасць падзей. Я лічу, лепш бы мульт даўжэй рабілі, але іх (падзей глабальных прапушчаных) было б як мага менш. Але анімацыя, музыка і ўсё астатняе, ммм!.. І канцоўка падабаецца, сцяг ёсць у кожнага ў руках.
Аўтар: Яўген
І яшчэ, пасля мульта рэзка прачнулася жаданне чуць беларускую мову і гаварыць на ёй. Буду над гэтым працаваць цяпер.) Гэта выдатна.) Дзякуй!
Аўтар: кув
слово “шалены” из словаря имеет несколько значений:
1) бешеный (больной водобоязнью);
2) безумный, сумасшедший (потерявший ясность сознания);
3) неукротимый, неистовый, яростный;
4) сумасбродный, безрассудный
а какое значение отражается в клипе?
Аўтар: Uladzimir
Дзякуй вялікі за мульт! Хучэй за ўсё падыходзіць трэцці варыянт , і эшчэ згодзен з Anton Motolko, мне напрыклад ніякіх намаганняў каб усё зразумець не спатрэбілася
Аўтар: Shao
Отличный мультфильм, спасибо. Надеюсь, не последний. Это – прекрасный способ заинтересовать историей Беларуси не-белорусов, вроде меня.
Аўтар: Jottiko
Здорово! Прямо мурашки по коже бегали! )) молодцы!
Аўтар: Эриксон
СУПЕР!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!
Аўтар: Эриксон
особенно понравилось про бэсэсэрэ – “як дырка ад бублика”)))))))))))
Аўтар: Юрий
Что тут можно сказать. Хорошо. Смотрю и слушаю каждый день для поднятия настроения. Верю, что благодаря таким проектам Беларусь и беларусы не растворятся бесследно в мире.
Аўтар: Ольга
ребята, супер
и идея классная, и воплощение, ну и вокал клёвый
единственное, волка вначале многовато (но я в Украине живу, может чего и не знаю)))
Аўтар: belariy
не не. волк очень даже в тему. потому что это именно у беларусов впервые в мире появилась легенда о волках-оборотнях.
Аўтар: Реальный чиновник
Неплохая работа, спасибо порадовали. А то в последнее время как то никто и не вспоминает что мы самостоятельное государство со своей великой историей. Наконец то идеология и патриотизм в действии. А то живем не то русскими не то европейцами. Умницы, рэспэкт жэсточайшы!!!!!!!!!
Аўтар: Влад
Вялiкi дзякуй!
Аўтар: Михаил
Тема очень и очень нужная и наконец то первая попытка осветить историю Беларуси в виде компьютерной аннимации. Получилось очень коряво и неумело.А хотелось что то даже более качественное чем российская история государства российского по Ключевскому.Я думаю знающие поняли о каком аннимационном фильме я говорю.Ну просто как воздух нам белорусам необходим такой неполитизированный фильм версия истории нашей страны написанный по действительно правдивым историческим событиям. Я думаю что за помощью нужно обратиться к неполитизированнсй части наших историков и таких популяризаторов нашей истории как Орлов и др. Очень много интересного материала можно взять из такого издания как аналитические исследования.Я опять же думаю что знающие понимают о каком издании идет речь. Ни в коем случае не допускать к этому так называемое Лукашенковское политбюро и других чиновников от государства.Если их допустить все исковеркают.Но и сильно политизированных историков типа Зенона Позняка и близко подпускать нельзя.Я думаю что было бы очень хорошо если бы такая группа была организована и взялась бы за это дело.Обьявись такая группа и организуй счет для перечисления средств на это,то все пошло бы. Думаю что диски с подобным фильмом был бы нарасхват. Что касается данного фильма то волосы дыбом только от одного оскорбления всей нации тем что якобы мы нейкия шаленыя.
Аўтар: belariy
ага. шалёныя. памяркоуным лепш хавацца у бульбу. )))))
Аўтар: Татьяна
Прекрасный мультфильм!!!! Современно, захватывающе,позитивно, с чувством гордости за свою Родину!!!!Просто СУПЕР!!! Только вот о современной Белоруссии ничего не сказано :(. Жаль.
Аўтар: belariy
если бы тут было что-то сказано о современной Беларуси, то этот мультик, скорее всего, запретили бы как и NRM с Ляписами. )))))
Аўтар: Алексий
Приветствтую!
Сразу к замечаниям.
1. Хлоп, и сразу к ВКЛ.
Ага, а до этого Древней Руси не было. Пустое место. Века пустого места!
Отвратительная подмена, ребята. Ни слова о целом периоде истории. Очень важном периоде.
2. “Беларусь называлась литвою” – это очень двусмысленно. Если в смысле была включена в состав Литвы, то да… Тоже странный момент: уравнивание Беларуси и ВКЛ.
“Тады Беларусь называлі Літвой,
А дакладней – Вялікім Княствам Літоўскім”
Это же смешно, господа.
И Минские князья под Литвой ходили и воевали с Литвой.
Или, может быть, великий князь литовский Мендог (Мендольф, Myndowen) был белорусом?
3. Далее становится понятно почему пункт первый совсем не озвучен:
“Якіх якупантаў? Ну, гэтых… З Усходу –
Прадстаўнікоў братняга расейскага народу.
Іх называлі яшчэ “маскавіты”,”
- Ибо надо было вот это вот протолкнуть.
- “Братского” тут не уместно. Это вообще один народ был, разбитый на два государства, осколки Киевской Руси.
- Московиты – это польская подмена. Которая потом разошлась в др. европейские издания. Уж не участвовали ли поляки при создании этого мультика?
Никогда жители этих земель (Московского кн.), ни иные жители государства себя московитами не называли.
4. “Речь посполитая” – Белорусско-Польско Литовская держава?
Да ну вы шутите, господа.
Поляки белорусов за людей не держали в массе своей. Для шляхты всякой белорусы быдлом были.
Как, собственно, и украинцев (там и вовсе дело плохо кончилось, – Руиной).
5. А мультик сделан красиво, забористо. И музыка и речитатив.
И главное, понятно. 90% текста спокойно воспринял на слух.
6. Во избежания обвинений в мифическом “великорусском шовинизме”. Я наполовину русский, на четверть белорус и ещё на четверть поляк.
Просто, дело даже не в неточности, а в очень серьезных подменах.
Аўтар: belariy
замечания к замечаниям.
1. разумеется Древняя Русь была. но княжество Полоцкое в ходе долгой борьбы за независимость в итоге добилось этой независимости. и про княжество Полоцкое в мультике сказано достаточно: Ефросиния Полоцкая, её крест, Софийский собор в Полоцке и Всеслав Чародей. для такого короткого обзора всей нашей истории более, чем достаточно.
а про остальную часть Древней Руси пусть делают мультики украинцы с россиянами.
2. часть территории современной Беларуси в то время называлась Литвой. а территория современной Литвы – Жмудью (Жемайтией). так что ничего двусмысленного. всё очень корректно.
а Миндовг был не беларусом, а литвином. но не жмудином. различать нужно.
3. по первому пункту уже сказано выше.
если подразумевать под одним народом вообще всех славян, то согласен. если же рассматривать отдельные ответвления славян на основе смешения с местными этническими субстратами, то беларусы точно так же отличаются от русских, как и от поляков, и от других славянских народов.
а то, что русские в то время не называли себя московитами, это не значит, что другие их так не называли. немцы тоже себя немцами никогда не называли.
4. тут действительно сложно. разумеется, что польское влияние на протяжении существования Речи Посполитой постоянно росло. но назвать Речь Посполитую только польским государством тоже будет неправильно, поскольку кроме элиты больше никто среди литовцев, беларусов и украинцев польскую культуру не принимал.
поэтому здесь нужно ещё уточнять, как корректнее охарактеризовать это государство.
5. я беларус не на четверть, а почти на все 100. без каких либо российско-польских примесей. поэтому каких-то особых подмен в этом мультике не вижу.
Аўтар: Влад
Цудоуны мульт!
Аўтар: Markintosh
Класс!
Аўтар: Надзея Маркевіч
праца выдатная! прыемна тое, што гісторыя народу яшчэ жыве і, дай Бог. будзе жыць! дзякуй аўтарам за ідэю і працу!
Аўтар: Мельниченко
Вітаю Вас брати Білоруси!
А можна продублювати ролик українською?
Аўтар: Budzma
Калі забяспечыце пераклад)) А калі сур’ёзна – пакуль не планавалі, нажаль
Аўтар: Ліза Янушкевіч
Вельмі цудоўна, вялікі дзякуй)
Аўтар: Глядач
Хто той космонавт, що летить у ракеті?
Аўтар: lesha
класный мульт очень понравился!
Аўтар: nastassia
падкажыце, калі ласка, ці можна дзе знайсці мінусоўку да мульта. вельмі трэба( ёсць ідэя!). Калі можна, то дзе і як? Шчыра,Настасся
Аўтар: Леонід
Чудово , дуже сподобалось . Україна теж була у Речі Посполитій .
Аўтар: Наталля Маслоўская
Цудоўны фільм!!! Вось якія мульцікі патрэбна паказваць дзецям! Тады яны будуць расці сапраўднымі патрыётамі!!!
Аўтар: Олександр
Дуже креативний мультфільм! Молодці білоруси!!!
Впевнений, що цей мульт, а заразом і хіт Ляпіса “Не быць скотам” є потужними соціальними мотиваторами для становлення вільної Білорусі!
Аўтар: Диана
Вельмі спадабалася!
Аўтар: Юрий
Очень нужный клип, попытаюсь договорится с местным ТВ, что бы его крутанули в “поздавлениях” хотя бы, а то ТВ исполкомовское, а те ребята без “одобрямс” с верху могут не пропустить…я думаю создатели ролика не будут против…