Першы беларускі гаджэт, альбо “Ваў-эфект” Андрэя Курэйчыка

Два гады таму Андрэй Курэйчык пачаў працаваць у Галівудзе. Цяпер яму 31, і да ўзросту Ісуса Хрыста засталося таксама два гады. Мара Курэйчыка як рэжысёра да гэтай пары не здзейсненая.

Былы галоўны рэдактар АНТ і самы паспяховы сцэнарыст расійскага кіно 2006—2008 гадоў сёння дзеліцца з намі сваёй марай. Героем стужкі, якую хацеў бы зняць Андрэй, мае быць беларускі хлопец з Полацка, які, па меркаванні рэжысёра, значна круцейшы за Біла Гейтса.

Пра што яшчэ марыць Курэйчык, якім быў першы беларускі гаджэт і што такое “Ваў-эфект” пяцісотгадовай даўніны, глядзіце тут.

2 каментара

  1. # 15 траўня 2011 20:35
    Аўтар: воля

    цікавае параўнанне! цудоўная ідэя!! поспехаў Вам у яе рэалізацыі!!!

  2. # 16 траўня 2011 22:39
    Аўтар: Zjmitser

    Alesj Lojka / “Frantsysk Skaryna, abo sontsa maladzikovae”.
    Veljmi tsudounaja kniga. I pra mastatstva, i pra tvorchasjtsj i pra biznes.
    Pa-inshamu pachynaesh gljadzetsj na nejkija rechy. Ne tak skladana usё.

    P.S. “No pasaran!” :)

Ваш каментар