Радыеактыўнае хлыстоўства: Мяхі Чарнобыля Андрэя Лянкевіча

Маюць гэта нешматлікія нацыі (можа быць, толькі лічаныя). Мы, беларусы, гэта маем. Маем паталагічны здабытак мазахістычнага кшталту…

У Беларусі ёсць адзін фетыш, які вылучае беларусаў сярод чалавечых нацый. Гэта радыяцыя. Чарнобыльская радыяцыя – гэта наш нацыянальны здабытак. Гэта нашае галоўнае набыццё з XX стагоддзя. Гэта наш Халакост. Можа быць, у некаторых момантах нацыянальнай самаідэнтыфікацыі гэтыя стыгматы нават важнейшыя, чым уласная дзяржава …

Габрэі так і прагнуць дадаць нулік да ліку ахвяр Халакосту, так і прагнуць у мазахістычнай жарсці раздзьмуць свае пакуты, памножыць іх, павялічыць, пашырыць да эпічных маштабаў. Халакосту ставяць помнікі, ствараюць музеі… Апяваюць яго. Ніколі верны габрэй не наважыцца перагледзець маштабы Халакосту ў бок змяншэння, прытуплення, згладжвання. Гэтую з’яву можна толькі павялічваць, аброшчваць рагамі і капытамі, дэманізаваць. Аб пераглядзе на змяншэнне не можа і весціся.

Сказаць што Чарнобыль не апакаліптычны, – значыць выклікаць на сябе хвалю абвінавачанняў у крэтынізме і ідыятыі, у прамытасці ўласнага мозгу. Паставіць пад сумнеў смяротную шкоднасць радыяцыі – значыць праславіцца дурнем і батурам. Заявіць, не, нават падумаць, што радыенукліды неад’я-лі да смерці кожнага жыхара Беларусі – значыць стаць ворагам нацыі. Паставіць пад сумнеў наша пакутніцтва – значыць харкнуць у твар дзіцяці ў хоспісе…

Мы, знаходзячыся ў непрыхаванай мазахісцкай дэвіяцыі, своеасабліва шчаслівыя таму, што радыеактыўнае воблака апаражніла свой кішэчнік на нашых землях… У глыбіні душы мы баімся пазбавіцца гэтага нацыянальнага фетыша, гэтага нацыянальнага здабытку.

Беларускія паэты не пакутавалі з нагоды Чарнобыля… Яны, як Сабадыл, апявалі мяхі Чарнобыля… Яны папулізавалі Чарнобыль, распаўсюджвалі гэтую ідэю, размазвалі забруджанне… Уцягвалі новых і новых сялян у гэтае радыеактыўнае хлыстоўства.

Хіба надумае хто з мастакоў або паэтаў адлюстраваць чарнобыльскую трагедыю не жудаснай, не пакутнай?.. Цалкам відавочна, што рана ці позна актуальнае беларускае мастацтва не зможа прайсці міма, не плюнуўшы ў твар нацыянальнаму менталітэту… Адужаць усё тое, што муміфікавала вобраз Чарнобыля, усё тое, што мінералізавала вобраз жаху радыяцыі, – у гэтым сапраўдны выклік для беларускага мастацтва.

Беларускі фатограф Андрэй Лянкевіч распачаў гэтую спробу. У сваёй серыі «Radiotion exercises» ён паспрабаваў зірнуць на чарнобыльнасць з іншага ракурсу, з больш рэфлексіўнага, змог згуляць у гэтую беларускую гульню з Чарнобылем з-за межаў правілаў гульні.

Магчыма, гэта стане першым крокам да мутацыі міфа ў галовах творцаў. Быць можа… А пакуль што фальшывы супрацьгаз і хімабарона, яшчэ ні разу не пакідалі алтарных межаў школьнага кабінета…

Kazakov Maksim

Ваш каментар