Як перажыць валютны крызіс – метад беларускай шляхты

Ёсць меркаванне, што крызіс прыйшоў да нас з Усходу, ёсць меркаванне, што з Захаду. У любыя часы і пры любой уладзе эліта краіны ведала, як застацца на плыву ў нялёгкі час. Беларуская шляхта здолела пранесці свае каштоўнасці праз стагоддзі да нашых дзён, і ўнікальная скрыня жыццёвай мудрасці і шматвяковага досведу сёння дасяжная кожнаму з нас.

Асноўная беларуская нацыянальная валюта – гэта значна больш чым грошы. Пра сваю ўнікальную калекцыю перлін беларускасці расказвае Ягор Сурскі. Ад усходу да захаду…

Віно пладовае — адметная з’ява нашай культуры. Традыцыйна яно атаясамліваецца са шляхтай, бо адпавядала ладу яе жыцця: у перапынках паміж вайсковымі паходамі з яго дапамогай бавілі час. І водгук гэтай шляхецкай традыцыі адлюстраваны ў сучасных назвах вінаў. Укарэненасць гэтай з’явы ў нашай гісторыі натхніла мяне на калекцыянаванне: бывае калекцыянаванне вінаў марачных, а я пачаў ствараць калекцыю пладовых вінаў.

Па некаторых назвах можна пабачыць, што віно можа быць сувенірам з вандроўкі. Напрыклад, “Полесский сувенир “Лето в бокале” — вино плодовое крепленое улучшенного качества. Я ўжо 5 гадоў ствараю гэтую калекцыю і жартам называю яе нацыянальнай беларускай валютай. Віно пладовае засталося вельмі аўтэнтычным сувенірам, які можна прывезці з вандроўкі па Беларусі. Кшталту “Маладзечанскага фестывальнага”, якое можна прывезці, наведаўшы маладзечанскі фестываль паэзіі.

Сустракаюцца розныя цікавы назвы, якія можна падзяліць па катэгорыях. Цікавая катэгорыя, назвы, якія могуць адлюстроўваць рух у прасторы і часе. Гэта ўяўленне пра стан спажыўца, які надыходзіць пасля дэгустацыі. Да гэтай катэгорыі я б аднёс пладовыя віны “Одиссея», «Былина», «Мистер Икс», «Релакс», «Раздолье».

Калі ў будучыні спатрэбіцца рэканструяваць беларускую штодзённасць, гэта можна зрабіць па некаторых назвах, у якіх практычна ўвесь дзень распісаны ад гадзіны да гадзіны па назве: “Восход солнца”, “Раніца”, “Добры вечар”, “Сумеркі”, “Черноглазая ночь”. “Восход солнца”, зразумела, пачынаецца з адкрыцця крамы, далей “Раніца”, пазней вечар, калі спажывец прыходзіць зноў па чарговую партыю, “Сумеркі”, ну і поўная адключка — “Черноглазая ночь”. Мне здаецца, гэта дакладна характарызуе нашую сучаснасць.

Віно пладовае — гэта яшчэ такі яскравы прыклад стварэння беларускіх брэндаў. Напрыклад, “Радзівілаўская”, “Князёўна”, “Родны кут”, “Пяшчота”, “Весялінка”, “Слуцкі шлях”, “Талака”, “Рэчанька”, “Калядная”, праўда, шкада, што “Калядная” з’яўляецца не на Каляды, а чамусьці на Вялікдзень. Думаю, што магу яе захаваць і з асалодай выпіць на Каляды.

Назвы вельмі цікавыя і паэтычныя, і мне прыгадваецца іншы гістарычны перыяд. Тады казалі, што існуе аддзел ЦРУ, які распрацоўвае савецкія анекдоты. Напэўна, гэты аддзел ЦРУ перакваліфікаваўся і цяпер выдае лінейкі назваў пладовага віна.

Але што мы разумеем і ведаем дакладна, дык гэта тое, што пладовыя віны — індыкатар алкагалізму. І дынаміка іх спажывання не вельмі аптымістычная. Хочацца пажадаць, каб людскі рэсурс, дзякуючы якому адбываецца спажыванне гэтага напою, быў невычарпальны.

Уся гэтая лінейка фантастычных, фантасмагарычных назваў з’яўляецца вельмі моцным доказам на карысць тэзы, што мы шалёная нацыя, што вось так без сумневу спажываем віно пад назвай “Флориант», «Дриада», “Весялінка”.

8 каментароў

  1. # 01 чэрвеня 2011 16:09
    Аўтар: картаплянег

    ыыыы

  2. # 01 чэрвеня 2011 18:17
    Аўтар: Грыцук Валерый

    Спачатку трэба грамадзянам Беларусі НАВУЧЫЦЦА піць, а потым, можна рэкламаваць і такоя віно.

  3. # 02 чэрвеня 2011 19:34
    Аўтар: я

    А что такая маленькая коллекция!?

  4. # 05 чэрвеня 2011 0:37
    Аўтар: Калекцыянер

    Калекцыя каля 150 бутэлек. Падрабязней, суполка “віно пладовае” ёсць у фэйсбук

  5. # 20 чэрвеня 2011 6:22
    Аўтар: Prox

    всегда поражался названиям *пладова-выгадных* вин. Названия *Мистер икс* *Навальница* *вечер в Париже* список можно продолжить.К чему эти названия? Когда люди употребляющие их имеют желание просто нажраться не обращая внимания на этикетку, либо не имеют средств на приобретение нормального спиртного.Если привести пример то, что? накатил бутылку *Навальницы* и по башке как молнией шарахнуло или тут же превратился в Мистера Икс,а то и того хуже лежишь на лавке и думаешь что ты в Париже.

    ps спасибо автору,названия этих вин зачастую вызывают улыбку в магазине,но пробовать не решаюсь)))
    Можно прямую ссылочку на вашу коллекцию,думаю почерпну новых интересных названий.

  6. # 24 чэрвеня 2011 13:34
    Аўтар: Аўтар

    У мяне назвы таксама нічога акрамя іроніі не выклікаюць. Ці наўмысна вынаходзяць менавіта такія, цяжка сказаць. Справа тут і ў кантэксце спажывання, бо чалавек нападпітку таксама выклікае іронію. Па-першае назваў віна пладовага вельмі шмат, таму і ёсць патрэба іх разнастайваць. Мне падаецца, не так лёгка вынайсці назву для пладовага віна. Яшчэ я заўважыў, што пакупнікоў не хвалюе, як называецца віно. І я дакладна магу сказаць, што спажыўцы ўсведамляюць, што набываюць брыдоту, пра нізкі статус напою яны ведаюць, таму гэта і робіцца сарамліва, неяк прыхавана. Вельмі часта знаходхяць такое чарніла, каб гэта вызначыць і падкрэсліць. Маўляй: “Калі не будзе “Вежы града”, усялякае гаўно не бяры”. Маўляў, я не алкаголік, бо п’ю якаснае віно. А што там уяўляецца пад якасным, дык сумнеўна. Як і алкаголік ніколі не прызнаецца, што ён алкаголік, так і пакупнікі не будуць пра гэта заяўляць адкрыта. Сапраўды, назваў вельмі шмат і гэта такі народны фальклор, чаму і прысвячаецца старонка:
    http://www.facebook.com/pages/%D0%92%D1%96%D0%BD%D0%BE-%D0%BF%D0%BB%D0%B0%D0%B4%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D0%B5/110872885637074

  7. # 22 верасня 2011 23:28
    Аўтар: Дмитрий

    Работаю более 10-и лет на РУП Минск Кристал. Есть чем поделиться, в плане названий.

Ваш каментар