Радыеактыўнае хлыстоўства: Мяхі Чарнобыля Андрэя Лянкевіча

Маюць гэта нешматлікія нацыі (можа быць, толькі лічаныя). Мы, беларусы, гэта маем. Маем паталагічны здабытак мазахістычнага кшталту…

У Беларусі ёсць адзін фетыш, які вылучае беларусаў сярод чалавечых нацый. Гэта радыяцыя. Чарнобыльская радыяцыя – гэта наш нацыянальны здабытак. Гэта нашае галоўнае набыццё з XX стагоддзя. Гэта наш Халакост. Можа быць, у некаторых момантах нацыянальнай самаідэнтыфікацыі гэтыя стыгматы нават важнейшыя, чым уласная дзяржава …

Габрэі так і прагнуць дадаць нулік да ліку ахвяр Халакосту, так і прагнуць у мазахістычнай жарсці раздзьмуць свае пакуты, памножыць іх, павялічыць, пашырыць да эпічных маштабаў. Халакосту ставяць помнікі, ствараюць музеі… Апяваюць яго. Ніколі верны габрэй не наважыцца перагледзець маштабы Халакосту ў бок змяншэння, прытуплення, згладжвання. Гэтую з’яву можна толькі павялічваць, аброшчваць рагамі і капытамі, дэманізаваць. Аб пераглядзе на змяншэнне не можа і весціся. Падрабязней…

Каментароў няма Каментаваць

Блог Усяслава Чарадзея. Пост №17. Пра недалёкую будучыню і пра тое, што часам чарнілы ≠ атрамант

мяне пастаянна пытаюцца, нашто я блог завёў. Адказваю: бо не давяраю прыдворным літаратарам увогуле і асабіста — паэту Баяну. Часам у прыватным жыцці такое адпаліць, ажно за галаву хапаешся: што ж ты, партач і боўдзіла, у такім разе ў паэмах пішаш? Яшчэ выставіш манаршую асобу перад нашчадкамі драпежным тыранам-недачалавекам…
А яшчэ я блог завёў, бо з некаторых часоў дармавога чарніла ў мяне хоць заліся…
…З чарговай сваёй творчай камандзіроўкі ў паралельныя сусветы і будучыя часіны, дзе шукаў натхнення і таннага алкаголю, заскочыў да мяне зноў жа паэт Баян ды кажа:
— Давай, княжа, чарнілы спажывем, я з аднаго
паралельнага Барысава будучыні скрыню хвацкіх чарніл прынёс…
…—Рарытэт жа, княжа! — не адчапляецца ён. — Тамтэйшыя барысаўцы, якія беларусамі называюцца, тыя чарнілы выпусцілі абмежаваным тыражом. У 1 мільён экзэмпляраў”.
Добра, кажу, атрамант дык атрамант. “А які гатунак спажываць будзем, – не адстае Баян, – “Крыжачок”, “Букет восені” ці “Рагнеду пладовую”? Падрабязней…

2 каментара Каментаваць

Зміцер Вайцюшкевіч: На халеру нам гэтая беларуская мова?..

“Нам бы разабрацца на халеру нам гэтая беларуская мова, на якой ніхто не гаворыць, або гаворыць у Мінску 100 000 чалавек?” – адказ на гэтае пытанне шукае Зміцер Вайцюшкевіч, а паралельна дзеліцца сваімі думкамі пра памяркоўных авантурыстаў, любоўныя авантуры, ген самазахавання беларусаў і іншыя цікавосткі.

Каментароў няма Каментаваць

Яўген Ліпковіч: Беларусы – венесуэльцы са знакам якасці

Вядомы блогер Яўген Ліпковіч разважае, ці можна паставіць на калені тых, хто ўвесь час на бровах, і ці важна на якой мове размаўляе чалавек, які б’е Яўгена Ліпковіча? А таксама пра тры асноўныя прынцыпы арганізацыі беларускага грамадства, шаленства і памяркоўнасць беларусаў і… на даважак – галоўная таямніца нашай эканомікі!

Глядзім і абмяркоўваем тут!

Каментароў няма Каментаваць

Блог Усяслава Чарадзея. Пост № 16, у якім Усяслаў Чарадзей суцяшае Пятра Машэрава

На той кактэйль-вечарынцы ў гонар былых валадароў дзяржавы, куды я трапіў пасля таго, як мяне ўсмактала ў часавую варонку праз страту ключоў ад машыны часу, да мяне падвялі чалавека.

“Вось, кажуць, княжа, пазнаёмся – савецкі валадар Пётр Машэраў. У цябе з ім шмат чаго агульнага: ён таксама ў свой час добра-такі па Нямізе прайшоўся. Усю гістарычную забудову зруйнаваў”.

– Рады пазнаёміцца, – кажу.

– Мне дагэтуль за Нямігу сорамна, таварыш князь, – раптам прызнаўся Машэраў і апусціў вочы.

– От, вялікая бяда! Няма чаго саромецца, шаноўны Машэра! Ты ўсяго толькі старую вуліцу разбурыў, а я на Нямізе жывых Яраславічаў на рэпу пасек – і нічога: як бачыш, нармальна маюся. Падрабязней…

12 каментароў Каментаваць

Блог Язэпа Пара-Леановіча. Запіс №6. Галоўнае – не сварыцца

Хух, мінулы раз ледзь паспеў нэтбук за спіну схаваць, каб жонка не ўбачыла. І сяджу так, нібыта задумаўшыся над праблемамі гаспадарчымі, патыліцу чухаю. Жонка паглядзела на мяне, паўсміхалася ― здаецца, нічога не западозрыла.

Дык вось жа, працягваю аповед, што мінулы раз пачаў.

Гэта я расказаў быў, як рамеснік Стахор Мітковіч з сябрукамі супраць карумпаванага магілёўскага магістрату паўстаў.

Войт жа магілёўскі Яраш Валовіч, калі пачуў, што ў народзе хваляванні, даслаў у горад шляхетных паноў Мацея Сухадольскага ды Хрызастома Сіярскага, каб яны бунтаўнікоў супакоілі, локшыны ім на вушы навешалі. Але народ на казкі паноўскія не павёўся.

Замест мясцовых багацеяў абралі месцічы дванаццаць паспалітых, каб тыя вырашалі ўсе гарадскія справы. У кіраўніцтва гораду бурмістрам увайшоў нават Хадко Багдановіч, які ўвогуле быў чалавек вандроўны, не магілёвец. Падрабязней…

Каментароў няма Каментаваць

Блог Усяслава Чарадзея. Пост №15. Пра сустрэчу з Кірылам і Мяфодзіем

Ты слухай, паслухай, таварыш і брат,

Хопіць наперад, падайся назад!

Гэта я такі вершык сачыніў, бо колькі можна па будучыні валэндацца, трэба і па мінулым прашвырнуцца – памяняць сёе-тое, каб потым усім нам выгод і шацунку падваліла.

Скокнуў я на пару стагоддзяў назад, у 863 г., да Кірылы і Мяфодзія: прасіць каб яны ў сваім алфавіце над “у” чупрынку паставілі (і гэтак нам, палачанам, павагу далі).

Братоў-манахаў я заспеў у іх маленькім, 2×2, шрыфт-дызайнерскім офісе: яны толькі што грант ад візантыйскага патрыярха на распрацоўку азбукі атрымалі і нешта насупраць байніцы ўжо крапалі. Паглядзеў Мяфодзій на маё ваўчынае аблічча і кажа: “Я ведаў, што палачане не толькі славяне, але і балты, але цяпер бачу, што яны ў дадатак і асобы валасатай нацыянальнасці”.

– Браты-славяне! – перарваў яго я. – Напрамілы Бог, дайце нам літару “ў” адразу, а то мы яе толькі праз тысячу, у 1860-х, вынайдзем. Яна ж нам пазарэз трэба – адметнасць нашу дэманструе. Падрабязней…

7 каментароў Каментаваць

Блог Усяслава Чарадзея. Пост № 14. Пра Чорны Каптурок

Гэта ўсё паэт Баян вінаваты. Прыбыў я ў чарговы час і эпоху. Прыгожа тут: замкі, палацы, вершнікі… Ну, думаю, у казку трапіў. Падыходзіць да мяне літаратар – я па чарцы з мёдам у яго руцэ гэта зразумеў.

Дзе я і хто ты, пытаю.

– Гэта казачная краіна… А я… казачнік… гэты.. французскі… Ш-ш… Шарль… Пяро… П’еро. Ага… І тут, разумееш… трэба ў ролевую гульню пагуляць – маленькую дзяўчынку праглынуць.

– Хто я табе, скуралуп? – запярэчыў я. – Я вегетарыянец і дзяцей глытаць не буду!

– Яшчэ як будзеш, калі дадому хочаш, – як адрэзаў Шарль П’еро. – Бо я адзін ведаю, як табе ў Полацак і ХІ стагоддзе вярнуцца… Паслухай, шэры, усё ж будзе не насамрэч: ты ж потым тую дзяўчынку выплюнуць назад, жывенькую і здаравенькую, зможаш. Мне толькі для натхнення трэба, каб ты яе праглынуў. Каб я з натуры казку напісаў.

Падрабязней…

4 каментара Каментаваць

Блог Язэпа Пара-Леановіча. Запіс №4. Пра мясцовы характар

Я тут было ў гарадскую бібліятэку запісаўся, кніжак пачытаць браў. (Толькі не пытайцеся, як патрапіў. Сам у шоку!) А харошыя кніжкі ў вас ёсць. Асабліва я Караткевіча ўпадабаў, піша так, што зачытаешся, і нібыта сам усё на свае вочы бачыў. У яго і пра Магілёў багата.

“Горад увесь праваслаўны, багаты і ганарлівы, муры каменныя, купалы залатыя, валы, равы, вежы. А людзі ― хоць у сані запрагай, такія біцюгі”, ― гэтак напісаў Караткевіч пра горад і гараджан нашых у кніжцы “Сівая легенда”. Сказаў як звязаў ― такія і ёсць.

А яшчэ хітругі. Гэта ўжо я вам засведчу. За прадзедамі, як людзі кажуць, замак у Магілёве цалкам драўляны быў, але магілёўцы фарбавалі яго вапнай. І вандроўныя, хто міма ехаў, дзівіліся ды захапляліся “каменным замкам” нашым. Вядома, не толькі дзеля прыкрасы ўсё рабілася, як у вашыя часы заведзена, а каб вораг на горад не квапіўся!

І, між іншым, калі толькі сярод мясцовых не знаходзілася здраднікаў, чужынцы і драўляны замак ані разу не ўзялі. Падрабязней…

4 каментара Каментаваць

Блог Усяслава Чарадзея. Пост ужо не 12, але яшчэ не 14. Пра сустрэчу Усяслава Чарадзея з Харві Лі Освальдам

Што, Менск?! Гэтая вёска?! І сталіца?! Ад абурэння я ператварыўся ў ваўка і закусіў хвост. Ключы ад машыны часу знайсціся не могуць, я трапляю ў час, дзе мы ў адной дзяржаве з цюркамі, армянамі і эстамі (як такі саюз чыста фізічна ўмагчыміўся, не ўяўляю!), плацім даніну нейкай Маскве, і рыцарскія гербы якіясьці надта крыважэрныя зрабіліся – нават не меч ці булава, а серп і малаток. І ў дадатак сталіца нашага ўдзельнага княства — ужо не Полацак, а дробны Менск. У-у-у!

А галоўны ў іх сказаў:

– Вось глядзіце, таварышы, наглядны прыклад таго, як сярэднявечны феадал, паэксплуатаваўшы ўсмак прыгоннае сялянства, на вачах страчвае людское аблічча.

А потым дадаў:

– Ну, наконт Менска вы, княжа, самі вінаваты. Усё са сваімі братанічамі феадальныя разборкі клеілі на берагах Нямігі, вось прадажныя летапісцы і царкоўныя клерыкалы яго і ўпадабалі, а адурманены народ – за імі: пішчом у той Менск палез. А Полацак? Што яму зробіцца, застаўся – раённы цэнтр, праўда. Дык мы яму Наваполацак у 1958 годзе побач пабудавалі.

Потым галоўны падвёў да мяне чалавека: плюгавенькага, непрыкметнага.

– Вось, княжа, пазнаёмцеся, таксама асоба з іншага свету: наш малады амерыканскі спецыяліст Харві Лі Освальд: добраахвотна жыве ў нашай краіне, працуе на менскім заводзе “Гарызонт”.

Харві Лі Освальд на ўзбярэжжы Свіслачы, непадалёк ад свайго дома

Адным словам, пасябравалі мы з Освальдам, дзве адзіноты з нягэтага свету. Сядзелі ў двухпакаёвых харомах з выглядам на Свіслач: я ў людскім абліччы і гаспадары – Освальд з жонкаю, пілі піва, гаманілі, сышліся на тым, што трэба кожнаму ў свой свет вяртацца, бо тутэйшым гербавым арсеналам, сярпом і малатком, па мазгаўні атрымаць не надта хочацца.

Освальд паказаў сваю калекцыю зброі, расказаў, што любіць на паляванне хадзіць. А я Освальду паказаў усякія стралковыя хітрыкі, напрыклад, як, страляючы, трэба браць у рахубу вецер і рух ахвяры – асабліва калі яна на кані ці якім возе едзе. Адным словам, харошы чалавек мне трапіўся, вельмі ўважлівы. І да валадароў краінаў, хачу заўважаць, у адрозненне ад савецкіх менчукоў, з вялікай павагай ставіцца.

6 каментароў Каментаваць