Мультфільм “Будзьма беларусамі”: глядзім і абмяркоўваем тут!

Сёння мы прэзентуем першы прафесійна зроблены анімацыйны фільм, прысвечаны гісторыі Беларусі ад яе пачатку да нашых дзён. Мультфільм з’яўляецца цэнтральнай, але далёка не фінальнай падзеяй  сумеснага праекту “БудзьмаTUT” культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” і парталу TUT.BY.

Праект мае на мэце зацікавіць беларускай гісторыяй і культурай шырокае кола людзей. Стваральнікі праекта перакананыя, што менавіта гэтыя каштоўнасці сёння могуць аб’яднаць такіх розных беларусаў.


тэкст песні па-беларуску
тэкст песні па-руску
тэкст песні па-ангельску

Тут можна cпампаваць мультфільм.
Тут можна cпампаваць песню ў mp3.

Абмяркуйма мультфільм разам у каментах да гэтага паста.

Таксама ў праекце – блог ад Усяслава Чарадзея, Першае ў Байнэце ток-шоў “Шалёныя VS памяркоўныя”.

163 каментара Каментаваць

Прэзентацыя анімацыйнага фільма “Будзьма беларусамі!” — ужо заўтра на TUT.BY

28 траўня ў 15.00 культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” разам з парталам TUT.BY праводзяць прэс-прэзентацыю доўгачаканага мультфільма па гісторыі Беларусі “Будзьма беларусамі!”.

Мультфільм — цэнтральная падзея, але далёка не фінальны пункт сумеснага праекту “БудзьмаTUT”, які робяць разам кампанія “Будзьма беларусамі!” і партал TUT.BY.

Разам з мультфільмам будзе ісці гутарка і пра відэагісторыі ад вядомых людзей Беларусі, блог Усяслава Чарадзея і тое, як кожны можа стаць удзельнікам гэтага праекту.

Сам мультфільм гледачы змогуць пабачыць у 17.00 на партале TUT.BY, на сайце www.budzma.org і на блогу tut.budzma.org.

Гісторыя толькі пачынаецца, працяг будзе!

Адзін каментар Каментаваць

Блог Усяслава Чарадзея. Пост №8. Май. 1065 г. Гэта ўсё агульнаславянскія карані вінаватыя.

Надоечы на маё вялікае здзіўленне заявіліся ноўгарадскія паслы і прапанавалі быць іхнім князям. Я адказаў: “Я ж на вас, шаноўныя, паходам хадзіў, праўда людзей там не кранаў (амаль), але залез на Сафію і дэманціраваў званы, а вы мяне на княства цяпер просіце”. “Вось менавіта таму цябе і просім, – кажуць наўгародскія паслы, – бо ты памяркоўны, а не кілер нейкі, і хобі ў цябе даволі мірнае – снэплінг, па будынках лазаеш”. Карацей, пераканалі.

Паехаў я ў Ноўгарад. “Прыбыў я, – да тамтэйшага люду кажу я, – да вас княжыць”. “Яно, вядома, калі ласка – кажуць наўгародцы, – але ты і так наш уладар быў. Разам з тым, калі хочаш быць больш чым проста валадар, там, скажам, да ліку святых прылічыцца ці адразу ў богі, дык нічога супраць не маем… Любы, як кажа той, капрыз за вашы грошы”. Здзівіўся я моцна, але не паспеў сказаць “Таямніцыполацкайгісторыі“, як да мяне дайшло: пераблытаў я Ноўгарад з Наваградкам, які для абароны ад балтаў і заснаваў мой дзядзька Ярык!

Далей на далей, павярнуў я назад у Ноўгарад праз Полацак. А там у горадзе полаўцы заселі. “Мы называемся полаўцы,– кажуць, – а значыць і горад Полацак – наш”. “А дзе тады скажаце калі ласка нам, палачанам, жыць? – пытаюся я, зацікаўлены. “Вядома дзе, у рэчцы Палаце”. Ну, ясная, чарговы раз давялося гвалт ужыць. Зразумела – непрыемна: шэсць (ці сем) сыноў расце і вось маеш: зрабіліся сведкамі прыкрых сцэн, але што тут з княжымі функцыямі паробіш? Неабходна ж гэтым полаўцам было патлумачыць, што іхняя назва ад слова “поле”. Яны ж качэўнікі!

5 каментароў Каментаваць

Гісторыя Беларусі ў малюнках: тысяча і адзін кадр

Зусім хутка на экранах краіны з’явіцца анімацыйны фільм «Будзьма беларусамі!». Першымі ўбачаць мультфільм госці оўпэн-эйру «Канцэрт на траве», які адбудзецца 28 траўня на хутары «Шаблі». Пасля ўрачыстай прэзентацыі на вялікім экране ўсе жадаючыя змогуць перапісаць мультфільм на сваю флэш-карту ў інфа-цэнтры хутара.

Лепшыя кадры з аніміраванай тысячы год беларускай гісторыі ўжо даступны тут!

(клікніце на выяву, каб паглядзець у поўным памеры)

9 8 6 5 4 3 2_0 2 10 1

3 каментара Каментаваць

Блог Усяслава Чарадзея. Пост №7. Пра фенаменальны слых і цвікі на троне

Сакавік. 1091 год. Гэта ўсё мой фенаменальны слых вінаваты. Чую я на вялікія адлегласці, і, у прынцыпе, часам у такога дару ёсць перавагі. Бывае, на нашай Сафіі званы звоняць на вячэрню, а ў Кіеве ёй як бы адказваюць, і так яны хораша перагукаюцца — стаю пасярод палаца і заслухваюся, а чэлядзь навокал няўцямна пераглядаецца, бо я ж адзін такое чую! Ці яшчэ полаўцы ў сваіх стэпах пачынаюць змовы плесці супраць мяне, а я ўсе іхныя гутаркі лаўлю (хоць мовы полаўскай і не разумею).

Аднак, разам з тым, пракідаюцца праз мой дар і праблемкі. Аднойчы падняўся я на ютрань. Памыўся, памаліўся і пайшоў на працу, у палац. І што я бачу?! Чаляднікі зусім край перайшлі: адзін спакайненька так у віно атруту падмешвае, другі цвікі на трон кладзе.

“Што ж вы, зверы, робіце? — пытаю. — Хоць бы прыхаваліся”.

А яны, разгубленыя: “А мы думалі, княжа, ты адно праз гадзіну прыйдзеш”. Мяне як Перуном працяла — я ў пасцельцы чуў званы, але толькі не полацкай Сафіі, а Наўгародскай, а гэта ж іншы часавы пояс — там усё на гадзіну раней. Вось і падскочыў гэтак рана.

Не, неспадзяванак мне не трэба — цэлая гадзіна здаровага сну такім чынам сабаку пад хвост, і палацавы персанал усхадзіўся. Карацей, сабраўся я, і пайшоў паходам на Ноўгарад. Людзей там не кранаў (амаль), іхную Сафію не бурыў — толькі залез і дэмантаваў званы. А то моду ўзялі наўгародцы — будзільнік ставіць на гадзіну раней. Добра яшчэ, думаю, што больш усходняя Тмутаракань — паганцы і званоў не маюць, а то б заяўляўся на працу раней ужо на цэлых дзве гадзіны. І якія выбрыкі чаляднікаў я б бачыў тады — аднаму Богу вядома…

4 каментара Каментаваць

Сяргей Харэўскі – Невыяздныя і выяздныя беларусы. Гісторыя паўтараецца?

Ян Франкевіч з Мінску ніколі ня бачыў замежжа і ўвогуле не пакідаў межы роднай краіны. Ні дзеля адукацыі, ні дзеля вандровак, ні дзеля футболу. У яго не было “Шэнгену”, але менавіта ён стаў для паловы Еўропы бацькам цэлай плыні, прыхільнікі якой сёння ёсць па ўсёй Зямлі. Сваю унікальную адукацыю ён атрымаў, не выязджаючы з Нясвіжа. Там ён рупліва закончыў пачатую збегшым італьянцам справу і тым упісаў сваё імя ў гісторыю.

Мікалай, болей вядомы як “Сіротка”, аб’ездзіў палову вядомага і невядомага свету і быў чалавекам ад памяркоўнасці вельмі далёкім. Ён з легкасцю руйнаваў кальвінісцкія і каталіцкія саборы, але і на мецэнатства грошай не шкадаваў. Энергічны і рашучы паслядоўнік апошняй еўрапейскай моды, Мікалай як мог падтрымліваў свайго правінцыйнага сябра Яна. Дапамагаючы таму з працаўладкаваннем у сучасным райцэнтры, ён, сам таго не ведаючы, стаў “хросным бацькам” новага стылю, асобай паўміфічнай і легендарнай.

Пра “невыяздных” і “выяздных” беларусаў 17 стагодздзя глядзіце тут:

Адзін каментар Каментаваць

Галоўная памылка сталіцы. Заснаванне ці зруйнаванне?

Гісторыя баявых дзеянняў у сталіцы ведала шмат яскравых і драматычных момантаў. Але самы першы з іх і адзін з самых буйных і крывавых працягвае ўражваць да нашых дзён. Няміга – сэрца гораду і месца бітвы, што пакінула нам больш пытанняў, чым адказаў…

Што кожны мінчук павінен ведаць пра бітву на Нямізе? Чаму годам заснавання Мінска лічаць год ягонага разбурэння і хто сапраўды перамог у гэтай бітве – расказвае гісторык Уладзімір Арлоў.

Адзін каментар Каментаваць

Блог Усяслава Чарадзея. Пост №6. Пра дэманстрацыю вегетарыянцаў і драпежных вавёрак.

1091 год. Сакавік. Гэта ўсё цяга да справядлівасці вінаватая. З тым князем, індыйскім магараджам, які напалову слон, напалову – арангутанг, справы наладзіліся. Ён, як арангутанг, палез на хвою, але якраз пачаў ператварацца ў слана дый сарваўся. Сам не вельмі пацярпеў: толькі хобат зламаў, аднак сваёю спінаю звёў са свету і гісторыі цэлы табар апошніх полацкіх эльфаў. Мяне, як чалавека больш звыклага да тутэйшай флоры, вярнулі на полацкі пасад.

Прыйшоў я ў поўны парадак і вырашыў ад спраў княжацкіх адпачыць: арганізаваць у лесе дэманстрацыю вегетарыянцаў надумаў. Ну, проста, чыста па-людску люблю справядлівасць, роўнасць, каб ніхто нікога не выкарыстоўваў – не, праўда, – нават у такіх звыклых рэчах, як харчовыя ланцугі.

Адным словам, накрэмзаў кіпцямі лозунгі на берасце:  “Мяса-шмяса”, “Не еж нас – мы табе яшчэ прыдадзімся”, “Мясаеды паміраюць маладымі” і раздаў зайчыкам, вожыкам і вавёрачкам (не, ім не даў – яны мяса ядуць. Чытаць адпаведны артыкул пра вавёрачак у дзіцячай энцыклапедыі).

Пайшлі ўсе: часткова таму што я спецыяльны княскі ўказ выдаў, але збольшага таму, што наш мядзведзь сэк’юрыці быць падахвоціўся. Кажа “буду на дэманстрацыі вегетарыянцаў прадстаўніком ад драпежных мас”. Ну, усе, вядома, расслабіліся: вожыкі іголкавыя шубы паскідалі, зайцы зубы на цвік павесілі. Ідзем – раптам мядзведзь схапіў усіх дэманстрантаў і ў рот цягне.

“Міхал, ну, што ж ты робіш? – абурыўся я. – Ты ж нас абараняць абяцаў!”.

“Ну, вось ты, Славік, – адказвае гэты, – напалову воўк, напалову – чалавек, а я напалову вегетарыянец, напалову – есці хочацца”. І апошнюю мышку гам-гам – і няма.

Карацей, за што яго толькі ў нашых казках толькі любяць: так, звычайны кілер.

Не, трэба мне назад у горад, у Полацк, там людзі, цывілізаваныя чалавечыя адносіны ўрэшце.

2 каментара Каментаваць

Ігар Корзун. Маштабнасць маленькай рэчкі

Што кожны мінчук, а можа, і кожны беларус мусяць наведаць за пару дзесяткаў кіламетраў ад Мінска, каб адчуць маштабнасць нацыі? Як з маленькай рэчкай звязанае “Слова аб палку Ігаравым”? Некалькі штрыхоў да тысячагадовай гісторыі Беларусі – у маленькай экскурсіі на прыродзе ад рэкламіста Ігара Корзуна.

2 каментара Каментаваць