Тэг: Курэйчык

Першы беларускі гаджэт, альбо “Ваў-эфект” Андрэя Курэйчыка

Два гады таму Андрэй Курэйчык пачаў працаваць у Галівудзе. Цяпер яму 31, і да ўзросту Ісуса Хрыста засталося таксама два гады. Мара Курэйчыка як рэжысёра да гэтай пары не здзейсненая.

Былы галоўны рэдактар АНТ і самы паспяховы сцэнарыст расійскага кіно 2006—2008 гадоў сёння дзеліцца з намі сваёй марай. Героем стужкі, якую хацеў бы зняць Андрэй, мае быць беларускі хлопец з Полацка, які, па меркаванні рэжысёра, значна круцейшы за Біла Гейтса.

Пра што яшчэ марыць Курэйчык, якім быў першы беларускі гаджэт і што такое “Ваў-эфект” пяцісотгадовай даўніны, глядзіце тут.

2 каментара Каментаваць