Тэг: Магілёў

Блог Язэпа Пара-Леановіча. Запіс №6. Галоўнае – не сварыцца

Хух, мінулы раз ледзь паспеў нэтбук за спіну схаваць, каб жонка не ўбачыла. І сяджу так, нібыта задумаўшыся над праблемамі гаспадарчымі, патыліцу чухаю. Жонка паглядзела на мяне, паўсміхалася ― здаецца, нічога не западозрыла.

Дык вось жа, працягваю аповед, што мінулы раз пачаў.

Гэта я расказаў быў, як рамеснік Стахор Мітковіч з сябрукамі супраць карумпаванага магілёўскага магістрату паўстаў.

Войт жа магілёўскі Яраш Валовіч, калі пачуў, што ў народзе хваляванні, даслаў у горад шляхетных паноў Мацея Сухадольскага ды Хрызастома Сіярскага, каб яны бунтаўнікоў супакоілі, локшыны ім на вушы навешалі. Але народ на казкі паноўскія не павёўся.

Замест мясцовых багацеяў абралі месцічы дванаццаць паспалітых, каб тыя вырашалі ўсе гарадскія справы. У кіраўніцтва гораду бурмістрам увайшоў нават Хадко Багдановіч, які ўвогуле быў чалавек вандроўны, не магілёвец. Падрабязней…

Каментароў няма Каментаваць

Блог Язэпа Пара-Леановіча. Запіс №4. Пра мясцовы характар

Я тут было ў гарадскую бібліятэку запісаўся, кніжак пачытаць браў. (Толькі не пытайцеся, як патрапіў. Сам у шоку!) А харошыя кніжкі ў вас ёсць. Асабліва я Караткевіча ўпадабаў, піша так, што зачытаешся, і нібыта сам усё на свае вочы бачыў. У яго і пра Магілёў багата.

“Горад увесь праваслаўны, багаты і ганарлівы, муры каменныя, купалы залатыя, валы, равы, вежы. А людзі ― хоць у сані запрагай, такія біцюгі”, ― гэтак напісаў Караткевіч пра горад і гараджан нашых у кніжцы “Сівая легенда”. Сказаў як звязаў ― такія і ёсць.

А яшчэ хітругі. Гэта ўжо я вам засведчу. За прадзедамі, як людзі кажуць, замак у Магілёве цалкам драўляны быў, але магілёўцы фарбавалі яго вапнай. І вандроўныя, хто міма ехаў, дзівіліся ды захапляліся “каменным замкам” нашым. Вядома, не толькі дзеля прыкрасы ўсё рабілася, як у вашыя часы заведзена, а каб вораг на горад не квапіўся!

І, між іншым, калі толькі сярод мясцовых не знаходзілася здраднікаў, чужынцы і драўляны замак ані разу не ўзялі. Падрабязней…

4 каментара Каментаваць

Блог Язэпа Пара-Леановіча. Запіс №3. Хвілінка бюракратыі

Божа мой, такая навальніца на дварэ, неба над Магілёвам ажно разломваецца, калі маланкі. Немагчыма ні на чым засяродзіцца. Асабліва на бюракратыі, асабліва мне. Са зброяй я спрытней упраўляюся, калі хто з першага допісу памятае.

З іншага боку, чым ворагаў сячы, лепей ужо займацца мірнымі гаспадарчымі справамі.

Пасля працы люблю дадому пайсці, жонку прылашчыць ці па куфлі мёду з сябрамі выпіць. Сёння вось пісару ў ратушы дапамагаў у фінансавых справах. А на вечар дамовіліся з Мікітам-лаўнікам у карчме пасядзець, а то за працай свету белага не бачыш. Хоць бы дождж хутчэй скончыўся, ды зямля падсохла, каб ботамі бруд не мясіць! Падрабязней…

Каментароў няма Каментаваць

Блог Язэпа Пара-Леановіча. Запіс №2. Высока сяджу, далёка гляджу

1661
Не дарэмна я ў мінулым допісе свой адрас пакінуў. Атрымаў я ліста ад адной дзяўчыны-магіляўчанкі, якая даслала мне сваё прыгожае фота і здымкі майго працоўнага месца, магілёўскай ратушы, за розныя часы. Дзякуй табе, дзяўчынанька!

Вось жа якая ратуша ў Магілёве цяпер, каменная.

А гэта папярэдні будынак, да Другой сусветнай (!) вайны. І ўявіць мне гэта страшна. Як гэта: вайна ― ды на ўвесь свет.

Падрабязней…

3 каментара Каментаваць