Блог Усяслава Чарадзея. Пост №2

1091 год. Май. Ну, вядома, гэта ўсё татара-мангольскае іга вінаватае. Дружына ж ад страху разбеглася, і жыць у полацкім замку зрабілася вальней. Урэшце адчуў я сябе чалавекам, зажыў адзін у шматпакаёўцы з індывідуальным санвузлом. Падкрэслю, з індывідуальным, а то гібееш у замку, як у інтэрнаце. І яшчэ пры гэтым прыжывальцаў фінансуеш. Гэтаму на уціхамірванне сялянства дай, таму — на новую дыбу падкінь, тым — на культурны слой Полацка адшпілі.

І ўсё было б у маёй гордай адзіноце добра — не, завалілі татара-манголы. Я, вядома, адразу ў ваўка перакінуўся і позу паэфектней прыняў. Але яны кажуць: “Як на нас дык нам пляваць, чалавек ты ці воўк. Мы па даніну прыйшлі і хто нам яе дасць — нам фіялетава. І ўвогуле, мы не татара-манголы, а полаўцы”.

У нармальнай краіне людзі князя на пасад клічуць, а ў нас, у Полацкім княстве, — наадварот: дружыну склікаць з усіх варагаў і грэкаў давялося.

З грахом напапалам расправіўся з полаўцамі, і пабег у лес адпачыць душою і сэрцам. А заяц з мядзведзем навіной сустракаюць: ”Мы ж думалі, цябе полаўцы чвартавалі і па чвэртках у Палату карасям пакрышылі, і мы тут… разумееш… у тваё логавішча сям’ю янотаў-бежанцаў жыць пусцілі”. Ну як тут не заскавытаць на месяц?

П. С. І хто нас гэтак называць прыдумаў? Я што, маляр ці прадавец у “Ваўкалакі і ваўкафарбы”?! Што гэта за “лак” такі?

12 каментароў

  1. # 05 траўня 2011 11:07
    Аўтар: Лу-лу

    Профессиональные змагары, подсасывающие гранты якобы направленные на развитие “сапрауднай” беларусской культуры, снова доставили. Новая инициатива и новый эпический фэйл. В Байнете завелся блог Всеслава Чародея. Как и полагается настоящему змагарскому Всеславу Чародею, герой блога сражается с татаро-монголами. *, что татаро-монголы впервые подумали про “дранг нах Раша” лет так сто после смерти Всеслава Чародея настоящего, согласитесь, это все мелочи. С нетерпением жду, когда сетевой Всеслав поедет в Питер учиться со Скорыной, победит немецко-фашистских захватчиков и продекламирует, наконец, пару стихов Быкова.
    http://lesnoi-slon.livejournal.com/825765.html
    Быть беларусами, судя по гранто-ориентированным инторнетам, – это быть ***, причем на обеих сторонах полит-спектра “бригадиры” достойны друг друга – *, из Шклова они или там из Минска.

    • # 05 траўня 2011 17:51
      Аўтар: Т

      Прасцей за ўсё крытыкаваць тое, што робяць другія, і лічыць грошы ў чужых кішэнях…

    • # 06 траўня 2011 9:14
      Аўтар: Усяслаў Чарадзей

      Так, згода, з татара-манголамі перабаршчыў я. Не было іх тады: былі асобна татары і асобна манголы. І калі я іх, сустрэўшы, пытаю: вось вы, хлопцы, трошкі і падобныя: і тыя і тыя на конях, можа, будзеце разам? Дык яны так упэўнена адказалі: “Не, нізашто, не будзем разам, у нас палітычныя разыходжанні”.

    • # 08 траўня 2011 14:27
      Аўтар: Adarka

      ці не прасцей пасміхнуцца – і заняцца сваёй справай, чымсьці паліваць негатывам іншых? :))

  2. # 05 траўня 2011 14:37
    Аўтар: real

    ОООО!!!! к нам пришел настоящий эксперт в белорусской культуре, судя по всему :)

  3. # 05 траўня 2011 14:49
    Аўтар: Брыгада арбітраў

    Ёсць меркаванне, што воднае пола прыдумалі полаўцы, але першапачаткова (ад знаёмства з Чарадзеем) яно звалося крывавае пола. ну па “памяркоўнаму” чыста)

    Прапануем вярнуць гістарычную справядлівасць!

    • # 06 траўня 2011 9:15
      Аўтар: Усяслаў Чарадзей

      Аднойчы у Полацкім прыгарадзе полаўцы заселі. “Мы называемся полаўцы,– кажуць, – а значыць і горад Полацак – наш”. “А дзе тады скажаце калі ласка нам, палачанам, жыць? – пытаюся я, зацікаўлены. “Вядома дзе, у рэчцы Палаце”. Ну, ясная, чарговы раз давялося гвалт ужыць. Неабходна ж гэтым полаўцам было патлумачыць, што іхняя назва ад слова “поле”. Яны ж качэўнікі!

  4. # 05 траўня 2011 17:55
    Аўтар: belaruska

    Чаму як толькі з’яўляецца ў нашай прасторы штосьці якасна новае, цікавае і арыгінальнае, адразу ж знаходзяцца людзі, якіх хлебам не кармі – а дай толькі косткі перамыць да негатывам сваім падзяліцца?:)))

  5. # 05 траўня 2011 19:31
    Аўтар: red

    Мяне ўсё ж цікавіць, у якім памеры ты, Слаўка дабро дзяліў “гэтаму на уціхамірванне сялянства , таму — на новую дыбу , тым — на культурны слой Полацка”, колькі на культуру ішло :)))

    • # 06 траўня 2011 8:57
      Аўтар: Усяслаў Чарадзей

      Не буду параўноўваць княскі бюджэт з пірагом – банальна, параўнаю яго з пакетам семак. Каму семкі даў, таго ўжо за вушы ад іх не адцягнеш. Пакуль пакет не знішчаць, не адчэпяцца.

  6. # 05 траўня 2011 20:09
    Аўтар: Rrr

    Цікава )
    Чакаю працяга )

  7. # 06 траўня 2011 9:25
    Аўтар: al

    крута :) прама кіраўнік адной сучаснай краіны, на канкрэтнае пытанне і адказаў нібыта і не адказаў зусім! :)

Ваш каментар