Блог Усяслава Чарадзея. Пост № 5. Пра кіеўскі пасад і нерэальныя патрабаванні

Блог Усяслава Чарадзея

1068 г. Май. Запрасілі на княскі пасад у Кіеў. Я, вядома, доўга адпіраўся, бо слова “пасад” мне да канца не зразумелае. “Княскі пасад” – гэта калі князя пасадзілі і ён кіруе, ці калі яго пасадзілі і ён адбывае турэмнае зняволенне? Плюс ведаю я гэтых кіеўцаў: яшчэ проста так не дадуць пасаду, а прымусяць з памаранчавымі харугвамі ў перадвыбарчую гонку ўключацца. “Не, – запэўнілі мяне кіеўцы, – будзеш сядзець, як ты прывык у сябе ў Полацку: княжыць без усякіх выбараў да пенсіі”.

Умовілі такі – прыехаў я ў Кіеў. Дзень сяджу на пасадзе – мясцовых бунтаўнікоў-радыкалаў разагнаў, два сяджу – адміністрацыйныя рэформы правёў… сем месяцаў сяджу – прыходзіць дэлегацыя кіеўцаў, вочы ў падлогу адводзяць:

– Слухай, тут такая рэч… заскочыў тут да нас Ізяслаў… з войскам палякаў. Вось ты напалову чалавек, напалову воўк, а ён кажа, што напалову – марскі коцік, напалову касатка.

– Дык чым, – абураны, пытаюся, – марскі коцік лепшы за ваўка?

– А тым, – кажа дэлегацыя. – Мы ж хочам быць імперыяй, і трэба шукаць выхады да мора, а марскі коцік у гэтай справе напоўніцу шчыраваць будзе, бо які ён без мора коцік? Так, кот драны…

– А касатка навошта?

– А гэта, – кажуць, – каб коціка кантраляваць, калі ён мора ўжо знойдзе, і каб тады ў Візантыю не сплыў.

– Я, – адказваю я, – ні халеры зараз не зразумеў”.

Вярнуўся я ў Полацк. Заходжу ў палац, а насустрач палачане: “Ведаеш, у тваю адсутнасць мы ўзялі на пасад індыйскага магараджу: ён напалову слон, напалову – арангутанг”.

– Людзі! – кажу я. – Што ў вас за эпоха такая?!

І, перакінуўшыся ваўком, збег у лес.

7 каментароў

  1. # 16 траўня 2011 22:34
    Аўтар: Zjmitser

    Tsikava, shto tam za tsuda-juda takoe: kasatkavy marski kot? )))

  2. # 17 траўня 2011 8:43
    Аўтар: 111

    Не знаю, По-моему становится далековато от реалий. Класно то, что аффтор пишет с чувством юмора, проблема в том, что он все дальше отходит от возможной реальности. Это уже не история.

  3. # 18 траўня 2011 15:43
    Аўтар: Андрэй

    а далей? і каб па-болей :)

  4. # 19 траўня 2011 11:33
    Аўтар: red

    нерэальна, народ, класна ўсё робіце і пасты класныя, адно што давайце ўсё ж трымайцеся гістарычных пэўных рэалій, у дадзеным выпадку гэта ўжо выглядае абсурдам.

  5. # 21 траўня 2011 23:35
    Аўтар: Zjmitser

    Realjnaja gistoryja isnue. Jae magchyma znajsjtsi u entsyklapedyjah.
    Galouny sens, kab bylo zrazumela, – pakazatsj shto Gistoryja Belarusi, dy gistoryja uvogule, veljmi dobraja i tsikavaja navuka.
    Spachatku malenjkija knizhki, potym boljsh sur’ёznyja (pryvatnae merkavanjne) :)

  6. # 22 траўня 2011 13:12
    Аўтар: nondatur

    Афтар! Пішы яшчэ!

  7. # 31 траўня 2011 23:02
    Аўтар: руслан

    Цикава, надаеу князь-нечакаючы выбарау запрасиу иншага. Дэмакратыя

Ваш каментар