Блог Усяслава Чарадзея. Пост ужо не 12, але яшчэ не 14. Пра сустрэчу Усяслава Чарадзея з Харві Лі Освальдам

Што, Менск?! Гэтая вёска?! І сталіца?! Ад абурэння я ператварыўся ў ваўка і закусіў хвост. Ключы ад машыны часу знайсціся не могуць, я трапляю ў час, дзе мы ў адной дзяржаве з цюркамі, армянамі і эстамі (як такі саюз чыста фізічна ўмагчыміўся, не ўяўляю!), плацім даніну нейкай Маскве, і рыцарскія гербы якіясьці надта крыважэрныя зрабіліся – нават не меч ці булава, а серп і малаток. І ў дадатак сталіца нашага ўдзельнага княства — ужо не Полацак, а дробны Менск. У-у-у!

А галоўны ў іх сказаў:

– Вось глядзіце, таварышы, наглядны прыклад таго, як сярэднявечны феадал, паэксплуатаваўшы ўсмак прыгоннае сялянства, на вачах страчвае людское аблічча.

А потым дадаў:

– Ну, наконт Менска вы, княжа, самі вінаваты. Усё са сваімі братанічамі феадальныя разборкі клеілі на берагах Нямігі, вось прадажныя летапісцы і царкоўныя клерыкалы яго і ўпадабалі, а адурманены народ – за імі: пішчом у той Менск палез. А Полацак? Што яму зробіцца, застаўся – раённы цэнтр, праўда. Дык мы яму Наваполацак у 1958 годзе побач пабудавалі.

Потым галоўны падвёў да мяне чалавека: плюгавенькага, непрыкметнага.

– Вось, княжа, пазнаёмцеся, таксама асоба з іншага свету: наш малады амерыканскі спецыяліст Харві Лі Освальд: добраахвотна жыве ў нашай краіне, працуе на менскім заводзе “Гарызонт”.

Харві Лі Освальд на ўзбярэжжы Свіслачы, непадалёк ад свайго дома

Адным словам, пасябравалі мы з Освальдам, дзве адзіноты з нягэтага свету. Сядзелі ў двухпакаёвых харомах з выглядам на Свіслач: я ў людскім абліччы і гаспадары – Освальд з жонкаю, пілі піва, гаманілі, сышліся на тым, што трэба кожнаму ў свой свет вяртацца, бо тутэйшым гербавым арсеналам, сярпом і малатком, па мазгаўні атрымаць не надта хочацца.

Освальд паказаў сваю калекцыю зброі, расказаў, што любіць на паляванне хадзіць. А я Освальду паказаў усякія стралковыя хітрыкі, напрыклад, як, страляючы, трэба браць у рахубу вецер і рух ахвяры – асабліва калі яна на кані ці якім возе едзе. Адным словам, харошы чалавек мне трапіўся, вельмі ўважлівы. І да валадароў краінаў, хачу заўважаць, у адрозненне ад савецкіх менчукоў, з вялікай павагай ставіцца.

6 каментароў

  1. # 08 ліпеня 2011 22:19
    Аўтар: evita_peron

    вы б княжа менш по сусвету вандравали а больш часу менеджменту удзялали ( прабачце за рускую раскладку)- усе праблемы пачалися ад непрафесиянальнага менеджмента у гэтай краине – и сорры – менавита з вашы часоу. Трэ было больш кансеквента и упарадкавана…. яки бизнес план своп анализ – а то гоп – ажраджэнне – гоп – сярэдневачныя цкаванни .ТО расея то польшча. Усе так и идзе одэер вэй эраунд, прасци Госпадзи.
    Ужо можа вяртайцеся и спачатку пачнице.
    Альбо хоць сення пачынайце
    Тэррыторыя на зиро левелы.Усе “уровни” прайшли и усе спачатку.
    шанц вам, Княжа.
    Як Эвита вам гавару.

    • # 16 ліпеня 2011 11:14
      Аўтар: Андрэй

      не, я натуральна, не прэзыдэнт, але тым ня меньш, давайце з вамі тут адкрыем дыскуюсію, наконт, менеджменту. па-першае, АГЛ сказаў нам усім, што “народ не выбіраюць”, які народ далі – тым і кіраваць. а то вы ўсё на мэнэджмент зпіхваеце. князь ён жа тым і адрозьніваецца ад акулаў капіталу, што яго не хвалююць пытаньні прыбытку і карпаратыўнай этыкі. ён нікога ня блытае, адносна таго, чый гэта бізнэс і чыі ў ім акцыі. бізуном у плечы – вось табе і ўся карпаратыўная этыка

    • # 16 ліпеня 2011 11:16
      Аўтар: Андрэй

      а і я яшчэ забыўся дадаць

      гэта я вам як Андрэй гавару.

  2. # 16 ліпеня 2011 11:22
    Аўтар: Андрэй

    Чо-та зайшоў я ў ваш блог. У Вас, княжа, зусім крышку зняло, я бачу. Гэта ж трэба даўмецца “А я Освальду паказаў усякія стралковыя хітрыкі, напрыклад, як, страляючы, трэба браць у рахубу вецер і рух ахвяры – асабліва калі яна на кані ці якім возе едзе”. Ну працягвайце ў тым жа духу, аж да туль, пакуль пра вас, княжа, не пакажуць у педарачы “Вялікая палітыка”

    • # 23 ліпеня 2011 11:51
      Аўтар: Вераніка

      А я толькі за, спадар Андрэй.
      Я не супраць смяротнага пакарання.
      мне грошай з падаткаў шкада на тое, каб злачынцы камфортна ў турме кайфавалі.

      І, прынамсі… Не абавязкова забіваць ахвяру на паляванні.)
      Можна успрымаць гэта як спорт. З гушчара прыцэліўся, паветра і рух прыцаніў, збіў пяро са шляпы, ці гузік – і ганарыся ціхенька вялікім майстэрствам.)

      • # 15 жніўня 2011 13:30
        Аўтар: Гуманітарый

        Ведаеце, выступаць за сьмяротнае пакараньне, гэта тое самае, што хадзіць з абас”"ай сракай па вуліцы. А калі спісваць гэта на тое, што Вам грошаў з падаткаў шкада, гэта ўсё адно, што апраўдваць нямытую ср”"”ку тым, што так меньш шкодна для навакольнага асяроддзя, бо ня трэба паперу пераводзіць.

Ваш каментар