Блог Усяслава Чарадзея. Пост №1

1091 год. Май.
Ну вядома, гэта ўсё заяц вінаваты. “Давай, — падбухторваў мяне, — пакажыся гэтым людзям такім, якім ты ёсць, ваўком”. Я яму адказваю: “Зая, не зразумеюць: 11 стагоддзе ж на дварэ, Сярэднявечча, шмат хто з іх нават ідалам пакланяецца”.

А ён мне на гэта ў сваёй педагагічнай манеры:

“Паганства, шэры, гэта прасунута: нью-эйдж, фолк, блізкасць да глебы, аддаванне перавагі натурпрадуктам”.

І мядзведзь яшчэ, як заўсёды, нічога талковага не сказаў — прароў нешта шматзначнае: “Гэта яшчэ няясна, Славік, ці ты чалавек, які часам ператвараецца ў ваўка, ці воўк, які калі-нікалі бывае чалавекам”. Адным словам, пакуль мядзведзь займаў чакальную пазіцыю, вушасты мяне ўмасліў.

Пераканаў, што сапраўды сваёй дружыне трэба праўду расказаць — хай ведаюць.

Ператварыўся я назад у чалавека і на княжацкі двор — дружына якраз банкетавала. Ну і ўсё ім выклаў пра сваё падпольнае ваўкалацтва. Яны, здаецца, нармальна прынялі — нават зганялі ў горад да перапісчыкаў, і тыя пад прыцэлам дзідаў хутка берасцяную ганаровую грамату нашкрабалі:

“Спадару Усяславу Чарадзею, зверу і чалавеку”.

А даруючы, дружына п’яна ўсміхалася. Ну, думаю, нарэшце прынялі мяне мае людзі такім, якім я ёсць. І думаю, пакажу ім сваё сапраўднае другое аблічча. Поўсць на скуры палезла, з рук кіпці выраслі, пашча выскалілася. І тут абсалютна нечакана для мяне ўсе дружыннікі праз вокны як палезлі і такога ад полацкага замка грандыёзнага драпака задалі — пару з іх нават да Рыгі дапяла (але пацалавалі там прабой, бо яшчэ не заснаваная яна была).

Вярнуўся я, расчараваны, у лес. А там заяц сустракае словамі: “Ну, што ты хочаш? 11 стагоддзе на дварэ, Сярэднявечча, ідалапаклонства”. З’еў бы гэтага крывадушніка, ды не магу, вегетарыянец я. Як чалавек і, што самае страшнае, як воўк таксама.

32 каментара

  1. # 04 траўня 2011 16:16
    Аўтар: adva-belarus

    файная ідэя!! і напісана цікава)). Дзякуй, чакаю працягу!!!

  2. # 04 траўня 2011 17:03
    Аўтар: Stagger Lee

    Что за кокаиновый бред?:

    • # 04 траўня 2011 17:25
      Аўтар: merkavannie

      Почему кокаиновый?

  3. # 04 траўня 2011 17:19
    Аўтар: Таццяна

    Дзякуй Усяславу Чарадзею! Шыкоўны пост! Чакаем працягу. Так трымаць і не паддавацца на правакацыі зайца:))

  4. # 04 траўня 2011 17:29
    Аўтар: Belaruska

    Усяслаў, у Вас цудоўнае пачуцце гумару:)) Пішыце яшчэ!

  5. # 04 траўня 2011 17:35
    Аўтар: Брыгада дойлідаў

    Слаўка, калі за Сафію разлічымся, га?

    Ты нам што абяцаў – патрывайце, запрацэнтуем усё прыгожа і заплоцім як трэба ды шчэ за халтуры пляшку пастаўлю. Чые словы былі???

    Мы ж табе Сабор падзабудавалі? А можам што? Можам і падвынішчыць!!

    Гані грошы, воўчая рожа!!!!!

    Залатоўкі дасылай сюды – Z368036656549, гэта далярны рахунак наш. А свае драўляныя сабе пакінь, валацуга! І айпі не прабівай – мы па проксі – не з Рыгі гігігі. А будзеш цягнуць яшчэ, то нашае цярпенне скончыцца і шчэ 900 чакаць ня будзем – ДДОС атаку і б(л)ожае царста твайму Блажку! уцяміў???

    Давыд, Таўма, Мікула, Капес

    • # 04 траўня 2011 17:46
      Аўтар: znichka

      Як так можна, вы ж да князя, халопы, звяртаецеся!!!!! Чаму не па пратаколу!?:)))

      • # 05 траўня 2011 9:33
        Аўтар: Усяслаў Чарадзей

        Я не супраць звароту на “ты”. Але не тое, што “Гэй, ты!” і потым ўсякія абразы… Можна на “ты”, можна Славік, але не так як робіць ніжэй падпісаная Брыгада дойлідаў. На “ты”, “воўчая рожа”… Грошай яны далібог за Сафійку не пабачаць.
        Дарэчы “рожа” – гэта я так разумею “ружа”? А што ў прынцыпе прышпільна: воўчая ружа, воўчая гваздзіка

  6. # 04 траўня 2011 17:59
    Аўтар: Брыгада дойлідаў

    мы да князя ой да князя
    хай з’ясе жывога язя

    нас, ваўчара, кідануў
    замест грошай толькі пнуў

    няхай гоніць вэ-эм-зе
    тады будзя балазе

  7. # 04 траўня 2011 19:53
    Аўтар: kvavadis

    Интересно, и все последующее будет в том же духе? А как часто? В принципе прикольно!

  8. # 04 траўня 2011 20:52
    Аўтар: Maksim L.

    Княжа, дазволь нарэшце даведацца, з-за чаго ўсё пачалося ў 1065-1066? Некаторыя тут сумняюцца, не будзем казаць у чым, карацей, церпіць твой імідж дык, будзь ласка, расстаў кропкі.

    • # 05 траўня 2011 9:28
      Аўтар: Усяслаў Чарадзей

      Гэта вы пра паход на Пскоў і Ноўгарад? Ну, як жа можна гандляваць адным і тым жа? Раз запыталіся, чаму вы, наўгародцы, нашу цэну для скандынаваў на мёд перабіваеце, два сказалі. Ну, урэшце нервы, ведаеце, не вытрымалі ў маіх хлопцаў… Гвалт, вядома, непрыемна, але сабе ў страту працаваць не хочацца.

      • # 05 траўня 2011 16:40
        Аўтар: Maksim L.

        Княжа, прабач, а праўду казаць ты не хочаш?

  9. # 04 траўня 2011 23:14
    Аўтар: Katherine

    Молодцы, ребята! Так держать!
    Интересно было прочитать, на самом деле интересно.
    Никого не слушайте, вы всё делаете правильно и интересно.

  10. # 04 траўня 2011 23:41
    Аўтар: Бабруйскi збiцень

    Шикарная идея о блоге Князя. Как-никак беларуский начинаешь вспоминать. Тем паче что автор поможет ( хоть и в форме шутки) рассказать больше о жизни выдающегося Князя земли Беларуской)

  11. # 05 траўня 2011 10:18
    Аўтар: Лёха

    Файна. Слаўка, мо яшчэ хто з тваіх сябрукоў-ворагаў задумае блог завясці? Гэта ж дзецям гісторыю так вывучаць весялей!

    • # 05 траўня 2011 10:47
      Аўтар: Усяслаў Чарадзей

      Там нешта папа казаў… Блог, кажа, хачу завесці, турыстычны. Падарожжы і паходы на Святую Зямлю. Але нешта пакуль не чуваць ад Урбана ІІ, пантыфік, нічога не паробіш.

  12. # 05 траўня 2011 10:23
    Аўтар: real

    А дазволь Славік даведацца, у якім узросце ў цябе ўсё гэтае пачалося? :) Ну ціпа сяброўства з зайцамі….. :)

  13. # 05 траўня 2011 13:58
    Аўтар: real

    Міня ігнарыруют :)

    • # 06 траўня 2011 9:04
      Аўтар: Усяслаў Чарадзей

      Не, гэта мяне ігнарыравалі… у дзяцінстве. Бацька Брачыслаў усё казаў: “А табе, Слава, у мэтах эканоміі не дамо абеду, бо сам у ваўчаня ператворышся і ў лесе ўсё дастанеш”.

  14. # 05 траўня 2011 18:09
    Аўтар: татьяна

    ну гісторыю так не вывучыш. асаблівай ізюмінкі ў гэтым не бачу, можа каму і цікава… мне не…

  15. # 05 траўня 2011 23:36
    Аўтар: sionnia

    Княжа Усяславе, дык якім імём цябе да порткаў клікалі? А ў рабяцкім стане?
    Няўжож Славікам…

    • # 06 траўня 2011 8:53
      Аўтар: Усяслаў Чарадзей

      Галоўная праблема не з імем, а з прозвішчам, якое ўвогуле мянушка. Чарадзеям мяне ніхто не клікае (прынамсі ў вочы).

  16. # 06 траўня 2011 21:16
    Аўтар: viasolka

    а як гэта вегетарыянец? 11 стагоддзе ж на двары :))

    • # 08 траўня 2011 23:34
      Аўтар: Усяслаў Чарадзей

      Сам здзіўлены. Але што я магу парабіць усякая жывая істота ў роце колам стаіць. А некаторыя гэтым карыстаюцца. Напрыклад неяк мною быў амаль праглочаны заяц, але, убачыўшы, што не з’едзены, убрыкнуў мяне па нёбе лапай і з чыстым сумленнем на волю, у кусты.

  17. # 08 траўня 2011 14:06
    Аўтар: Adarka

    у нас заўжды князі “прасунутыя былі” – рэспект Усяславу:))

  18. # 15 траўня 2011 20:43
    Аўтар: nondatur

    Княжа, скажыце, вы каб архітэктарам і дызайнерам не плоціць, па-простаму сцягнулі макет візантыйскай Сафіі і сабе адбудавалі?

    • # 19 траўня 2011 13:03
      Аўтар: Усяслаў Чарадзей

      Ну, не ўсё так адназначна, шаноўны… Шпіёнам таксама трэба плаціць… І макет расшыфроўваць… А, у прынцыпе ўсё няпраўда

      • # 22 траўня 2011 13:08
        Аўтар: nondatur

        веру.) Толькі я “шаноўная”.

  19. # 17 траўня 2011 20:03
    Аўтар: Zjmitser

    Kamu ne vjadoma, Safii use roznyja :)

    • # 22 траўня 2011 13:08
      Аўтар: nondatur

      гэта дзеля канспірацыі іх троху знешне змянілі.)

      • # 28 траўня 2011 10:54
        Аўтар: Zjmitser

        Bytsam geta neshta zusim novae?
        A sutnasjtsj?.. kaneshne zh, jana adzinaja.

Ваш каментар